Калодзеж

Калодзеж

Некалі, ўлетку, зусім ў калодзяжу вады не стала. Дзесяць вёдраў набраць, дый усё. Німа ні быдлу, ні на гарод занесьці клубнікі ды цыбулі паліць. Сьпякота на Палессі.
Шкрабе вядро нейкае жалеззе. Унізе. Там  глыбака  . І як не ўгледвайса - нічога не пабачыш. Цёмна. І ўдзень і ўвечар.
За гады існавання зямля пакруціла калодзеж. І дубовыя плашкі. Убок. Улева, управа.
І тады цётка Поля закамандавала. Колькі год! Колькі год! Дох яго бяры! Вжэ дваццаць мо год, як гаспадара німа. Трэ чысціць калодзежу.
Я з братоў самы малы і самы худы. Шкілет.  Мяне малым на вяроўчыне спускалі. Пад пахі абвязалі. Калі воду ўсю выкаталі. Надзелі мне валёнкі ў галошах, штаны і кухвайку малога памеру. На галаву старую вайсковую вушанку. Дзядзька Андык кажэ - касманаўт!
Я сядзеў там. Унізе. Набіраў смецце і пясок.
Навучылі. Рукі мерзнуць. Як набяру вядро - крычы малы: Віра!!! І дзядзькі цягнулі вёдра  гэтае цынкованае наверха.
Мэтраў пятнаццаць. А мо і глыбей.
Калі долу спускалі, плашкі дубовыя сухія, потым з мохам. А ўнізе як новыя. Чыстыя.
Зорак знізу не бачыў над галавою у небі. Бо неба не бачно. А жаб бачыў. І карася невялічкага. Белага-белага.  На дне. Усе ў вядро, старое, сунуў. На ланцугу. Абкаванае ў жалеззе. Старэ вядро.

Было так халадно мне, шо ледзь не апрытомнеў. Зубы ляскалі.
Калі мяне выцяглі, зрабілася млосна. Каля студні - гара бруду, нейкія жалязякі. І амаль чысты , жоўты пясочак. Амаль жвір.
Калодзеж некалі дзед Кірыла рабіў, калі з вайны прыйшоў.

І пра зоркі.
Брэшуць пра зоркі.
З крывога калодзежу зорак ня бачна. Ніколі.

Дзядзькі мае , Пятро і Андычок вжэ і пляшку разлілі.
І мне гарэлкі. Налілі. Каб зубамі не ляскаў.

Тры разы ваду выбрать.
Тры. Разы. З калодзежу.
Потым і піць можна.

А жабы і карась дзе, запытаў я.
У яму, за адрынай , выпусьцілі. Хай гадуюцца.

Вось такі калодзеж. І дзядзькі мае.

Тры тыдні таму быў на Палессі. Ваду піў з таго калодзежу. Халодная. Як лёд. Зубы і сківіцы зкавала.
Новы гаспадар у калодзяжу. Добрая вада кажэ. Чысьцюткая.

А зоркі ў жніўні над вёскай вісяць вялізныя. Уначы. Рукою дацягнуцца можна. Бяры цэлую жменю.


Рецензии