Нехта

Пераклад (недакладны) на беларускую мову тэксту песні групы "Ордэн Славы", што законам не забаронена.
Усялякія супадзенні ці там здагадкі прашу лічыць выпадковымі і ненаўмыснымі.


Гарбач гразіць кулаком
І ў адчаі ўсцяж раве,
Што на небе больш нікога няма,
Навальніца – на старане.
А дажджу брак, як і раней,
І гарбач аблокі кляне,
Зорачы знізу ўверх
У пустэчу над галавой,

Дзе…

Мы жывем
На бездані броўцы,
Ля любові ў кроках пяці.
Мы вырошчваем сэрцам бога,
Ды масцім шляхі да яго.

Рай наш – з душы,
А душа – то рай,
Бо на небе заўжды Нешта ёсць:
Чароўная мелодыя,
Нябесная туга,
Ды музыка нябачная,
І змрок-далечыня…

Мы стаім на мяжы вякоў,
Тут анічога няма.
Гэты сусвет сышоў,
Ёсць толькі ты і я:

Белая птушка, чорны лес.
Сястра Цемра, Святло брат.
Навакол – толькі цені е,
Немаведама, чые.

Маеш знутры любоў,
Значыцца, ты – анёл,
Рай паўсюль, куды ты пайшоў,
Напаўсюдна рай, дзе ты ё.

На небе і на зямлі
Не адное й тое ж,
Бо на небе заўжды
Нехта ёсць.

Імклівымі маланкамі
Рашучы, як грамы.
Дажджы дае з вясёлкамі,
Празрыстае вады.

На небе заўжды Нехта ёсць!
Той, хто ваду нам дорыць,
І божы ўключыў ліхтар,
На небе заўсёды ёсць
Нехта.
На небе заўсёды ёсць Нехта.


На Ютубе арыгінал:
http://www.youtube.com/watch?v=2SjoEf0BsF8


Рецензии