Далягляд
Дзяўчынка падумала, што пакуль бацькi вернуцца дамоў яна паспее пагаварыць з анёламi, i яны ёй захочуць дапамагчы. Марылька лiчыла сябе дарослай, бо ёй ужо было амаль што пяць гадоў, яна ўмела пiсаць, ведала казкi Пушкiна на памяць. Ды як яна магла не ведаць? Яе бабуля вельмi любiла калi ўначка расказвала ёй розныя гiсторыi. Таму дзяўчынка заўсёды рыхтавалася да яе прыходу, чытала новыя казкi, аповеды. Яна ў свае чатыры з паловай гадоў вельмi добра чытала. Бабуля таксама многа расказвала любай унучцы. Ад яе дзяўчынка даведалася пра Бога, пра анёлаў, пра многiя траўкi, якiя лечаць, пра тое, як цяжка бабуля ў дзiцячым узросце працавала…
Марылька ўзяла з сабой лусту хлеба з маслам, малака i направiлася да хмаркi.
Па дарозе яна ахвотна расказвала пра сваё вандраванне матылькам, якiя далучылiся да яе. Яны то заляталi наперад, то чакалi. У траве звiнелi конiкi, побач з дарогай рос авёс, ён шапацеў каласкамi i дзяўчынцы казалася, што ўсё вакол падтрымлiвае яе i трохi зайздросцiць. На другi бок дарогi расла канюшына, Яе фiялетавыя галоўкi прывабiлi пчол, тыя руплiва сабiралi з iх нектар, каб выпрацаваць мёд. Дзяўчынка трымалася далей ад iх, больш таго, яна ранней пыталася знайсцi той нектар у махнатых шарыках канюшыны, але з гэтага нiчога не атрымалася. Ды i задача сягоння была ў яе другая: паспець пабачыцца з анёламi. Яе хвалявала цi спадабаецца яна iм. Таму вырашыла сплесцi сабе вянок з валошак, якiя сваiмi сiнiмi вачымi пазiралi на дзяўчынку i запрашалi ў госцi. Марылька нарвала кветак, падсiлкавалася лустай i малаком i пачала плесцi вянок. Скончыўшы сваю працу, яна пакрасавалася, надзеўшы яго на галаву, i пайшла далей. Па дарозе яе заваражыў вельмi духмяны чабаровы пах. Дзяўчынка не стрымалася каб не расказаць яму пра сваю вандроўку i ,каб было весялей iсцi, узяла з сабой добрую жменю пахучага водару, бо ведала, что нават калi прыпазнiцца да хаты, то чабор яе выруча – вельмi смачны чабаровы чай.
Марылька iшла i ўвесь час любавалася хмаркай, якая мянялася: то выцягвалася ў даўжыню, то ўшырыню, то рабiлася круглай. Гэта дзяўчынку забаўляла, яна лiчыла, што анёлы гуляюць з хмаркай, як яна зiмой са снегам. Больш таго яна была ўпэўнена ў тым, што яны там i, магчыма, бачаць яе, i чакаюць. Таму так разгубiлася, калi ўбачыла, што хмарка пачала ад яе ўцякаць. Толькi Марылька стала падыходзiць блiжэй да пагорка, хмарка стала аддаляцца. Дзяўчынка пачала прасiць, зваць яе. Казала, што нясе анёлам чабаровы водар, яна падзелiцца з iмi, толькi хмарка пачала яшчэ хутчэй аддаляцца i, калi Марылька паднялася на пагорак, яна была ўжо так далёка, што дзяўчынка зразумела: у яе не хопiць сiлы дагнаць. У роспачы яна расплакалася, ды так моцна, што акружылi яе ў спачуваннi i матылькi, i конiкi, i, нават, божая кароўка. Прыцiх вецер i каласы не шапацелi, а маўчалi у вялiкiм жалi. Марылька са слязамi павольна паплялася дахаты. Каля вёскi яе сустрэў бацька, дзяўчынка наўзрыд паведала яму сваё гора i запыталася: «Чаму хмарка не захацела яе пачакаць?» «Пайшлi хутчэй, я табе пакажу» - сказаў ёй татка, i яна пабегла за iм.
Сярод агарода стаяла вялiкая капа сена, яна была не высокая, але шырокая, напамiнала палавiну мячыка, але вельмi вялiкага. Бацька стаў майстраваць над ёй стрэшку. Марылька не разумела нiчога, але ўвiхалася каб дапамагчы яму: падносiла цвiкi, падавала малаток, руберойд, галiнкi ёлкi. У хуткiм часе над капой красаваўся навес, ён быў намнога вышэйшы за яе, але меў таксама закругленую форму. Бацька прапанаваў дачушцы прайсцi памiж капой i навесам i запытаў: «Ну што, цi дакранаецца сена да навеса?» Дзяўчынка гучна зашчабятала: «Не, не!». А цяпер адыдзiся да плоту, у самы канец агароду i пабач. Марылька адбегла i закрычала: «Навес ляжыць на капе!», а зараз, сказаў бацька: «Iдзi павольна i кажы што ты бачыш». «Ой»- закрычала дзяучынка: «Месца дзе сена злучалася з навесам адсоўваецца далей i далей! Так цiкава! Значыць i зямля з хмаркамi нiколi не злучаюцца, але зямля ж не падобна на мячык»! О не, дачушка, зямля падобна на вельмi, вельмi вялiкi мячык, таму мы з табой не бачым, што яна круглая, адказаў бацька i павёў дзiцяня ў хату вячэраць i спаць.
Як толькi Марылька дакранулася падушкi, адразу агарнуў сон. Яна ўбачыла тую хмарку i двух анёлаў, што спусцiлiся з яе. Сваiмi крыламi яны паправiлi коўдру, пагладзiлi па галоўцы i, пяшчотна пацалаваўшы, паднялiся зноў у неба. Iх крылы напомнiлi Марыльцы рукi мамы i таты. Дзяўчынка ўздыхнула i здагадалася, што яе анёлы – гэта мама i тата, яна павiнна iх шанаваць.
Свидетельство о публикации №221080801077