Капысiха бел
Вырашылі пасачыць за Капысiхой. Глядзяць, і напраўду: зацемна, перад світанкам, выйшла цётка з дому і пайшла хуткім крокам па вуліцы ў той бок, куды пастухі выводзяць кароў. Там, дзе вуліца сканчалася і пачыналася парослая травой сцяжынка, Капысiха стала збіраць жменямі расу ў даёнку і шаптала пры гэтым словы, каб цягнуць малако з кароў, якія праходзяць гэтым месцам. Заспявалі пеўні, паказаліся першыя прамяні сонца, і паспяшалася цётка назад.
Увечары зноў. Выйшла Капысiха з дому на заходзе і стала клікаць кароў, называючы кожную па колеры воўны. Чуваць было, як каровы адклікаюцца муканнем са сваіх двароў. Паклікала, паклікала, ды і пайшла ў дом. А ў самую поўнач павесіла Капысiха на сцяну белы рушнік і стала даіць яго з двух бакоў у вядро. Малако так і палілося!
Пайшлі вясковыя за радай да крыве-кружаўнiку . Так, маўляў, і так, падкажы, што рабіць? Падумаў крыве, пачухаў бараду i мовiў:
- Палын-трава.
І патлумачыў, што над варотамі хлява трэба пакласці пучкі палыну. Палын-трава, маўляў, найпершы сродак ад ведзьмаў і нячысцiкаў. Акрамя таго, сам ён прачытае замову на зняцце ведзьміных чараў.
- А галоўнае, запомніце, - працягваў крыве. - Калі вы так зробіце, і не зможа ведзьма цягнуць малако з кароў, яе заклён абярнецца супраць яе ж. Будзе раздзіраць і мучаць яе. Таму прыйдзе Капысiха прасіць што-небудзь з двара - нічога не давайце. Ні дубчык, ні шматок. Хто дасць, на таго заклён і абярнецца.
Падзякавалі вясковыя і пайшлі па дамах, рабіць, што крыве параіў.
Зьвечарэла, вярнуліся з пашы каровы. Далі вады, слухаюць, ці не стануць каровы адклікацца на кліканне ведзьмы. Усё ціха, маўчаць каровы, жуюць жуйку. Пайшлі спаць.
Раніцай, не паспелі падаіць кароў і адправіць на пашу, то там, то тут пачалi чуць грук у вароты. Пайшлі адкрываць - стаiць ведзьма. Сама бледная, ускудлачаная, вочы гараць. «Дайце мне, - кажа, - сіта. Муку просеясь. Ня сіта, так дайце хоць дубчык, хоць што-небудзь...»
Хлусіш, адказваюць сяляне. Ніхто не даваў, і ўся вёска ведала. Так і сышла ведзьма дадому з пустымі рукамі. А малако пасля гэтага вярнулася.
Свидетельство о публикации №221081501613