Чорны

Нейдзе ў 60х

Ёхан Леверда
----------------------

Чорны

Дзьмухавец, дзьмухавец, туравец, без яец. Прымаўка такая, мясцовая. І чаго яны так зневажаюць, туроўцоў. Незразумела. Але тож, йіхнія справы.

Брыгадзір , Чорны, перайняў каня,  Каржака.
Тпррууу.
Стой, Чорны!
Прыгожы Чорны, конь ад Бога. Капыты як стаўбы. Брат мой. Але слухаецца толькі мяне.
Бо я , таксама, Чорны. Брыгадзір Чорны.
Ошар. Чорны.
Што за імя і прозвішча таке?
Саракапяцігадовы,сухі, як вясновы вужака, дзядзько пацяг аброць. Тпруу. Стой Чорны. Саскочыў Ошар, пайшоў да калодзяжу , ля бабы Юлькі аднавокай, вадзіцы астудзіцца. Жнівень.
Вёска гудзе. Хутка восень. Дажынкі. Хутка.
А старшыня цкуе. Давай, давай, цісні гэтых палешукоў. Тапчы. Йіх. Вытрымаюць. Сядзяць тут, як у бога за халявай.
Савецкай уладзе план патрэбен. А яны ўсё енчаць. Картоплі свае абраць. Свае. Абрэзалі ім пад гароды ўсё. Але ўсё знойдуць лапік,  засеюць. Бульбай, гарбузамі, бручкаў.

Чорны, былы  дзетдомавец, пагнаў Чорнага , таптаць капытамі курэй, гусёх,  выцягнуў гарапніка і стаў секчы парсюкоў шо трапляліся на чорным ягоным шляху Чорнага брыгадзіра. Ляскаюць кованыя капыты.
Ляціць пер'е, нема крычаць гускі, вішчаць свіньнікі. Чорны вёску апанаваў.

Пятро, Марылі з Піліпоўцаў, гнаў гарэлку, у Мусарскім ляску.
Хто праходзіў, частаваў усіх. І чакаў.
Чорнага. Яловых веткаў пад катла подсоўваў. Каб высока дым бачно было. У небі.
Заўважыў Чорны.  Дыма. Каб.
Прыскакаў. Піў на пару з Пятром.  Сало еў. Алеж, хто Петрыка перап'е.
Зёлак Петрык дадаў у пяршак.

Зьвезлі Чорнага да Мінску. Да Навінак*.

Не займайце палешукоў.
Зёлак у йіх навек хопіць.

Чорны. Былы чырвоны партызан.

А коніка ў западную прадалі.
Там конікаў шануюць.

* Навінкі, знакаміты дурдом, каля Мінску.


Рецензии