Карасе

Карасе

Мы, малыя, з братам, гарацкія, сядзели з вудами. Каля ямы. Лета. Зранку лісапетамі прыехалі. За карасямі. Толькі закінулі, як за спіной зароў Алесь, па мянушцы Глухі, стары каржакаваты дзед. Кантужаны. Мы абярнуліся. Перад намі стаяў раз'юшаны, у адной пакамячанай сарочны дзед. Басанож. Здаецца, ён усю ноч тут пільнаваў нас.
У руках ён трымаў іржавыя вілкІ, накіраваныя на нас.

- А вы гэтую рыбу гадавалі, курвы, ёптваюгробамаць! А вы гэтую яму капалі? А я вас зараз! Я вам зараз! Мая яма! - равеў стары вэтэран, - панаехалі тут!

Абассаўшы ногі, мы як былі,  у адзёжы,  кінуліся ў яму.
Апрытомелі мы толькі на другім беразе.
Каля нашых вуд і лісапетаў бегаў былы капітан Чырвонай Арміі і лупцаваў, лупцаваў, нашую маёмасць.
- Ідзі да свае Марфы, боўдзіла старэ, малачка табе налле!, - закрычаў мой старэйшы брат.
У той бок. Глухому.

І мы паціху пайшлі, мокрыя дахаты. Налавіўшы поўныя штаны.

У сапраўдных вяскоўцаў заўсёды так.
Ягоны лес, ягоныя грыбы, ягоная рыба.
Паветра і неба.


Рецензии