Сталiн на майцы

Сталін на майцы
Вось хлопец у майцы, на майцы - твар Сталіна. А ты не баішся, што Сталін  выйдзе з труны і прыкажа цябе расстраляць першым? Кажаш, не выйдзе? Ну, уявім, што такі выйшаў, гіпатэтычна. Ты запытаеш, чаму? А таму, што Сталін не любіў падхалімства, дарэчы, як і Вермахт і шмат якіх іншых таталітарных дыктатараў.

Хаця на партрэт Сталіна можна глядзець і па іншаму. Вядома, што частцы моладзі, калі яна пераходзіць з дзіцячага стану ў дарослы, ці ў сталы, уласцівы разбуральны, ці, нават, дэструктыўны настрой. Часам гэта набывае крайнія формы, калі няма ўнутранай цэнзуры. Бывае экстрэмальная-брутальная "музыка" з адпаведнай эстэтыкай - чарапы, пентаграмы, незразумелыя сімвалы, словы на латыні. І вось, Сталін - як сімвал дзяржаўнага тэрору - чым не жах? Калючы дрот, вышкі ахоўнікаў, вартавыя сабакі, НКУС, засценкі, целагрэйкі.
Лавелас маршал Берыя, іншыя члены палітбюро (так пра ўсё гэта пісалі ў час Перабудовы). Улада вульгарнага матэрыялізму. Вядома, жахі, адвольнасць уладароў, гвалт, крыўда, пакуты. Чым не пекла? Дэструкцыя як пабочны эфект стваральнасці.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →