Вялiкая размова з прэзiдэнтам P. S

"Жыве Літва!" (Р.Азаронак)

Вялікая размова з прэзідэнтам. Якія пытанні мне б хацелася задаць:

1. Вы аб`явілі б-ч-б сімволіку фашысцкай, і сілавікі ў час разгону вулічных акцый 20/21 выціралі аб гэтыя сцягі ногі. Ці па вашым указанні, ці гэта была іхняя ініцыятыва - ва ўсялякім разе, вы былі не супраціў. Як гэта спалучаецца з тым, што пад гэтай сімволікай узнікла і існавала Незалежная Беларусь у 1991-94 і з тым, што вы некалькі гадоў спакойна пад ёй працавалі і нават давалі прысягу? І нават, потым, на працягу чвэрці стагоддзя яна спакойна існавала, прадавалася ў крамах сувеніраў, і ніякіх абурэнняў і забарон не выклікала. Чаму гэтая сімволіка стала "фашысцкай" толькі ў апошні год і дзе была на працягу 30 год вашая "прынцыповасць"? Ці яна вам патрэбна толькі ў крытычныя моманты?
Аналагічна, лозунг "Жыве Беларусь!" Ён нават быў выведзены ў загаловак "Народнай газеты" , друкаваўся на працягу дзесяцігоддзяў і стаў непажаданым толькі ў канцы 2020. Што ў ім "фашысцкага"? Ні б-ч-б сцяг, ні лозунг "Жыве Беларусь!" да фашызму не маюць дачынення, таму што ўзніклі значна раней 1941 г. Як не маюць дачынення да нацызму і вулічныя акцыі 2020/21. Пэўна, тыя, хто іх учыняў, не ведалі пачуцця меры і гэта ўсё мела эмацыянальны характар.  Я ведаю, што многім, у тым ліку і вам, яны не падабаюцца, але называць гэта "фашызмам" недарэчна, і тыя, хто так гэта называюць, у тым ліку прапагандысты, дыскрэдытуюць самі сабе і дэманструюць сваё няведанне ўласнай гісторыі і нецікавасць да яе.
Наконт выкарыстоўвання Вермахтам - Вермахт, напрыклад, у Другой Сусветнай вайне выкарыстоўваў рэактышныя рухавікі на самалётах - ёсць лі з=за гэтага нагода забараніць айчынную рэактыўную авіяцыю?

2. У адной сваёй прамове вы сказалі: "Не нашчадкам фашызму мяне судзіць", маючы наўвазе Германію. Як гэта спалучаецца з тым, што ў сваім асобным аўтапарку вы вы аддаеце перавагу менавіта нямецкім маркам, пэўна, з-за іх якасці, і калі вы так любіце Беларусь і Расію, чаму не карыстаецеся прадукцыяй айчыннага ці расійскага аўтапраму? Тое самае датычыцца працаўнікоў сілавых структур, якія выкарыстоўвалі мікрааўтобусы "Мэрсэдэс" з танаваным шклом і без нумароў. Дарэчы, напэўна, сучасную ідэалогію Германіі нельга назваць нацысцкай -гэта недарэчна. Нашчадкі нацызму ёсць, але гэта неанацысты і т.п. - яны ёсць па ўсім свеце, у тым ліку ў братніх Расіі і Ўкраіне.

3.Акцыі вуліцы 2021 паказалі, што, па вялікаму рахунку, справіцца з імі маральна ці накіраваць іх у стваральае рэчышча  кіраўніцктва РБ не здолела, таму што не знайшлося іншых аргументаў, чым супраць выйшаўшага народу прымяніць грубую сілу. Вы разумееце, што прычына таго, што людзі павыходзілі на вуліцы была не тое, што яны ворагі, а тое, што многія не задаволены усталяваўшымся стылем кіравання, які ўключае ў сабе такія неад`емныя элементы як хамства, мутнасць і пагардлівасць. І гэта датычыцца ў першую чаргу бюракратаў, якія неабмежавана распладзіліся. І сілавы разгон, і нават не ён, а жорсткія пакаранні і "зачысткі" толькі пацвердзілі гэты гвалтоўны стыль.Вядома, вельмі добра, што краіна не паслухалася Ціханоўскую і не ўчыніла забастоўкі. Але кажуць: "Калі безладдзе не атрымліваецца спыніць, яго трэба ўзначаліць." Кіраўніцтва краіны гэтага не зрабіла, Нават у чымусьці пайшло па шляху грамадскага расколу. А праблема засталася. Праблема ў тым, что наш кіраўнік дзяржавы не мае палітычных нашчадкаў з-за асаблівасцяў свайго характару і светапогляду. Ён адносіцца да людзей, якія жывы адным толькі хлебам. Іншымі словамі-ягоная стыхія - гэта матэрыяльны свет - эканоміка, энерганосьбіты, харчаванне і г.д. Далей зазірнуць ён не здольны, і нават ён не вінаваты. Але у атачэнні знаходзяцца людзі, якія пэўна заўважаюць гэты недахоп, але маўчаць. Тым больш гэта заўважаюць прадстаўнікі насельніцтва, якія і выказваюць незадаволенасць. І "стабільнасць" на расейскіх энерганосьбітах невядома чым скончыцца. Многіх гэта непакоіць. Я мяркую, што на сённяшім этапе трэба накіроўваць увагу на развіццё культуры і культурных сувязяў. У нас 55 каналаў ТБ і ніводнага каналу Літвы, Латвіі, Польшчы. Украінскі канал "Квартал 95" надоечы таксама адключылі. Маюцца на ўвазе каналы культуры, музыкі ці забаўляльныя. Канал УкрТБ быў значна дабрэйшы за расейскія з-за адсутнасці мілітарызму, а рускамоўнага кантэнту там было каля 70 адсоткаў.
Вядома, кіраўніцтву напэўна можна выказаць падзяку за "гады стабільнасці", хаця і не ўсе лічаць, што там усё заўжды было добра. Як спяваў Высоцкі, "скажы яшчэ дзякуй, што жывы!"

4.Наконт "уцірання акуляраў" электарату. Тут шмат дзе пішуць, што насельніцтва аплачвае за камунальныя і іншыя паслугі 22% ці каля таго, а астатняе "плаціць дзяржава". Адразу пытанне: дзе дзяржава бярэ грошы, каб аплаціць астатняе 78%? А вельмі проста, яна бярэ грошы ў тых жа падаткаплацельшчыкаў, гэта значыць у тых жа жыхароў пры падаткаабкладанні, толькі пераразмяркоўвае гэтыя грошы. Бярэ грошы ў  стваральнікаў, так мовіць, матэрыяльных каштоўнасцяў. Таму слушна казаць, што 22% аплачваюць жыхары, а астатнія 78% - тыя ж жыхары, толькі ў пераразмеркаваным выглядзе. Проста "дзяржава" рэгулюе, ў каго колькі браць грошай і наколькі туга зацягваць насельніцтву паясы.

Пра Беларусь
1. Лозунг "Жыве Беларусь" - не фашысцкі.
2. БЧБ сцяг - не фашысцкі.
3. Урад маральна да канца не здолеў справіцца з сітуацыяй вуліц 2020/2021 і ў чымсьці спрыяе грамадскаму расколу.
4. Мне асобна не хацелася б меняць дзяржсцяг, які існуе (з арнаментам) - на б-ч-б, таму, што гэта, на мой погляд, крок назад, і яшчэ па некаторых прычынах, але гэта які-ніякі таксама сімвал Беларусі і яе гісторыі.
Арнамент мне падабаецца, я пры такім як-ніяк пражыў большую частку жыцця.
5. Я супраць таго, каб рабіць Беларусь нацыяналістычнай дзяржавай, але беларускую мову трэба выкарыстоўваць больш - у дзіцячых садках, не менш 50% школ, ПТВ і тэхнічных ВУЗах, каб людзі адчувалі больш камфортную атмасферу. Варта больш вывучаць і прапагандаваць лепшыя ўзоры культуры суседскіх краін і каб людзі маглі атрымаць уяўленне аб іх жыцці і мове.
6. Расія сапраўды робіцца дужа мілітарызаванай.
7. Варта наладжваць культурныя сувязі з краінамі Балтыі, Украінай, Польшчай і астатнімі. З Расіяй можна, але не ў галіне гламуру, а ў галіне народнага і іншага мастацтва.


Рецензии