Стары ведзьмак бел

Жыў у Падняпроўе ведзьмак, і ўсе яго баяліся. Быў ён стары і даўно ўжо не чараваў, але казалі, што ён знаецца з нячыстым і водзіць з iм сяброўства. Яшчэ казалі, што ведзьмак ўмее насылаць сон на вартаўнікоў ды сабак, і можа прайсці незаўважаным куды заўгодна. А яшчэ, што ведзьмак ўмее ператвараць людзей у звяроў. Старыя распавядалі, як аднойчы ведзьмака забыліся запрасіць на вяселле, так ён прыйшоў, стукнуў кіем і ператварыў мужчын у ваўкоў, а жанчын - у зязюль. Стукнуў кіем другі раз, і кінуліся ўсе ў розныя бакі, а ведзьмак паеў, папіў, ды і пайшоў.
Баючыся чараўства, мужыкі касілі сена дзеля ведзьмака, прыбіралі ўраджай, а гандляры на кірмашы аддавалі ўсё, на што ведзьмак пакажа пальцам. Акрамя таго, кожны месяц ведзьмак прыходзіў да багатых суседзяў і патрабаваў плаціць, каб ён не наслаў псуту. Усе плацілі. А надумае хто упарціцца, ўздымаў ведзьмак кiй і казаў: «Вось зараз стукну кіем і ператвару цябе ваўком!..»
Жыў ведзьмак небагата і скарб свой хаваў у балоце, у толькі яму вядомым месцы. А вартаўніком пры скарбе паставіў ўласную жонку, пераўтвораную ім калісьці ў рапуху.
Пасля таго, як ведзьмак пазбавіўся ад жонкі, ён стаў ахвочы да незамужніх дзяўчат. Раз у год, раз у два гады патрабаваў прывесці яму новую дзяўчыну, і ніхто не адважваўся адмовіць. І хоць ад старасці з рота ведзьмака смярдзела, і як мужчына ён ужо нічога не мог, усе баяліся яго чар.

... На Пакроў ведзьмак зноў запатрабаваў незамужняю дзяўчыну. Сабраліся вясковыя, сталі вырашаць, каму з дзяўчат да старога ісці. Выбар упаў на Ніну, дачку рыбака. Мать её памерла пры родах, а бацька патануў. Жыла Ніна адна, наймалася да суседзяў працаваць, а замуж яе без пасагу не бралі.
Прыйшлі сказаць Ніне, яна ў слёзы. Не хачу, кажа, да ведзьмака ісці, не выпусцiць ён мяне жывой. Стаяць мужыкі, вочы адводзяць, не ведаюць, што сказаць.
Праходзіў у гэты час праз вёску апалчэнец з войска Князя Астрожскага. Пастаяў, паслухаў мужыкоў, паглядзеў на Ніну і пытаецца:
- А навошта вы дзяўчыну да ведзьмака пасылаеце? Чаму не дасце яму адпор?
- Што ты, - адказваюць. - У ведзьмака, ведаеш, якая сіла? Ды ён любога чалавека можа ў ваўка ператварыць! Або ў рапуху...
¬- Іш ты, - здзівіўся апалчэнец. І спытаў, звяртаючыся да Ніны: - А калі пазбаўлю цябе ад старога, станеш маёй жонкай?
- Стану, - адказвае. Слёзы выцерла, глядзіць з надзеяй.
- Ну што ж, - працягваў апалчэнец, - пакажыце яго хату. Паглядзім, што там за ведзьмак.
Падняў дзiду і пайшоў.
Жыў ведзьмак наводшыбе, каля балота, дзе захоўваўся ягоны скарб. Туды і прыйшоў апалчэнец. Стукнуў дзiдай у вароты - няма адказу. Стукнуў яшчэ раз, мацней. Раптам чуе голас за левым плячом: «Чаго трэба?»
Павярнуўся, глядзіць, ведзьмак стаiць. Стары, сівы, з дрэнным пахам з рота. Стаiць, на кiй абапіраецца.
- Добры дзень, ведзьмак.
- Чаго табе? - паўтарыў стары.
- Пагаварыць прыйшоў. Навошта табе дзяўчына? Ты ўжо стары, сваё адскакаў...
- Што?.. - тузануў сябе за бараду ведзьмак. - Зараз стукну кіем і ператвару цябе ў змея, пад нагамі поўзаць...
- Эх, стары, доўгі язык у цябе. Такім толькі міскі лізаць... Дабром прашу: дай людзям жыць, адступіся ад дзяўчыны...
- Не бываць гэтаму! - раз'юшыўся ведзьмак і замахнуўся кіем. - Вось зараз!..
Ступіў наперад апалчэнец, ды і даў ведзьмаку поўху. Зваліўся стары на зямлю, як мех з яблыкамі. Падняў кiй апалчэнец і пераламаў аб калена. Кінуў абломкі, стаiць, чакае, што цяпер ведзьмак скажа.
Падняўся стары, выплюнуў некалькі зубоў, выцерся рукавом і пайшоў у хату. Не было больш у яго чараўской сілы. Сышла разам з зубамі.
- Вось і дамовіліся, - кіўнуў апалчэнец, узяў дзiду і пайшоў у вёску.
Распавёў мужыкам пра тое, што здарылася, і адправіўся да Ніны. Ўзрадавалася дзяўчына, кінулася яму на шыю. Пасля сабралі рэчы, пагрузілі на калёсы, ды і паехалі.


Рецензии