Кот ведзьмака бел

Быў у ведзьмака кот, чорны і пухнаты. Клікаў яго вядзьмак Панцялеем і давяраў яму больш за ўсё на свеце. Удзень і ўначы каток гуляў, дзе хацеў, заглядваў у дома, падслухоўваў размовы. А асля прыходзіў да ведзьмака і пра ўсё расказваў. Хтосьці нават чуў, як вядзьмак з катом размаўляе. Вядзьмак, маўляў, пытаецца, а кот адказвае, такім тонкім алейным голасам, не як у чалавека. Казалі, што Панцялей настолькі блізкі ведзьмаку, што вядзьмак нават можа бачыць вачыма ката і чуць яго вушамі.
Яшчэ казалі, што кот ўмеў ператварацца ў нежывыя прадметы. Стары Януш распавядаў, што яго кума бачыла, як аднойчы ў прыцемках кот ведзьмака краўся ў куратнік. Заўважыў, што тая глядзіць, і прыняў аблічча пацямнелага ад часу палена. Ляжыць, як ні ў чым ні бывала, быццам гэта і не ён хацеў курыцу сцягнуць. Толькі кума адвярнулася, падскочыў і бегчы!
Ці мог кот чараваць? Хто ведае. Ніхто не бачыў, каб кот чараваў, але вось што ўмеў іскры пускаць вусамі, многія бачылі. Аднойчы хмяльны Сысой вяртаўся дадому і вырашыў заначаваць у чужым стозе сена. Толькі лёг, раптам бачыць, стаiць кот ведзьмака прама над ім, глядзіць у вочы і іскры вусамі пускае. Успыхнуў стог і згарэў, што свечка. Сысой нават працверазеў ад жаху.
А вось яшчэ выпадак быў. На Каляды, калі шчодрыкi ходзяць па дамах, а гаспадары рыхтуюць пачастунак і ставяць на акно запаленыя свечкі, лянівы Акім узяўся працаваць. З самых Дажынак карова стаяла ў хляву з пакрывіўшымiся дзвярыма, ужо холадна стала і снег пайшоў, а Акім всё ленаваўся. На Каляды апамятаўся, вырашыў паправіць дзверы.
Прынёс сякеру, цвікі, толькі пачаў стукаць, як бачыць, невядома адкуль кот ведзьмака з'явіўся. Стаіць і глядзіць ўважліва, быццам пытаецца: «Што ты тут робіш?» Мужык у хлеў, кот за ім. На двор, і кот туды ж. Плюнуў Акім, схапіў палена і замахнуўся на ката, той прапаў.
Пачухаў галаву Акім, зноў узяўся за сякеру, раптам бачыць, вароты расчыніліся і заходзіць вядзьмак у вывернутым кажусе. Глядзіць сурова. пытаецца:
- Узяўся працаваць на Каляды?
- Ды я ... - прамармытаў была Акім і асекся пад поглядам.
- Прыйшоў да цябе з прывітаннем ад продкаў, - працягваў вядзьмак. - Зробіш усё, што яны не скончылі.
- Як жа я даведаюся, што рабіць?
- Аб гэтым не хвалюйся. Продкі знойдуць табе працу. А не зробіш, да іх і пойдзеш.
Павярнуўся і знік.
Задрыжалі сцены хлява, са сцен пасыпалiся рэчы, дзверы адарвалася і ўпалi на зямлю. І два тыдні, што б Акім не рабіў, усё валілася з яго рук і праца не ладзілася. Толькі на Вадохрышча продкі адступіліся ад яго. Рэчы перасталi падаць і дзверы сталi на месца.


Рецензии