Цiсьне

Цісьне

Цісьне ў грудзёх.
Так заўсёды.
Як хто памірае. Ці помер.
А в мене цісьне.
Заўседы.
Вось і ўчора. Зрання.
Па Сашку, сябру майму.
Паўгады,  як німа Сашкі. Цісне. Шчыльна так. Не дробна.
Аж паверта не хапае.
Іду паўздоўж возера.
Свежае паветра. А не хапае.
Прыпыняюсь. Каля лаўкі.  Маю намер сесьці. Але ногі не йдуць. Крывым бокам разлічваю ўсёж сесьці.
Але гэны ёлупень, які язык у старым ўзросце высалапіў усяму свету, сваёй формулай і тут прадбачыў ўсё.
Маса на хуткасць. І сраны вектар. Завальваюсь шчыльна пад сметніцу.  Маю сто дваццаць кг. Устаўная чэлюсць выскаквае з роту і скача па плітцы. Хіхіхі. Гыгыгы. Кульбака ляціць па зададзенаму вектару ўверх, але маса, маса, бляць, у галаве адразу намалеўвацца эпюра. І я разумею,  што кульбаку прыйдзецца набываць новую.
А гэная зрабіла гук- боўць і знікла за парапетам.
Ну што , старэча , гэтакай ты справы атрымаць спадобіўся?
Гляджу з пад лаўкі. Сліна цячэ па неголенай тыдзень барадзе.  Насуперак, па возеры ціхенька імкнецца параход. Я чую,  як пад сківіцай трусіцца глеба. Добры рухавік, праносіцца ў галаве. Але апасля капрэмонту.  На палубе парахода заўважаю сябе, шчэ досыць маладога. У картузе. Крычу яму, Кастусь, я тут! Зьвярні ўвагу! Ратуй мяне!

Ужо вечар. І параход плыве напрамкі , да плаціны. Ніхто мяне не чуе. Бо я сам сябе не чую. Так нешта мычу, як стары кныр, перад тым як бэйцы адрэзалі. Палегчалі. Але мне не палегчала.
Я заплюшчваю вочы.
Хто тут. Дзе я.
Доктарка, маладая , глядзіць на мяне. Гладзіць па патыліцы. Не хвалюйцеся , паважаны. Не трэба крычаць. Вы ўдома. Зараз зробім укола і вы крышачку пасьпіце. І ўсё будзе добра.
Але я ніхочу спаць. Я адштурхоўваю шпрыца і крычу, дайце, дайце мне паветра! Я хочу дыхаць!

Вочы мае расплюшчыліся.
Я бачу перад сабой вялікі экран. Як у студыі гукаўапісу тэлебачання.
Там , урадок, сядзяць усе мае сябры, памерлыя. І моўчкі сочаць за мною. Пачынаецца адлік.
У студыю не ўваходзіць! Гарыць чырвоная  шыльда.

Я адчуваю сракай і патыліцай. Я на электрычным крэсле.
І мне так цісне. І ногі. І рукі. Цісьне.
Сэрца.
Якога ў мяне даўно німа.

Насуперак маіх вачэй -  вочы майго сябра , Женіка.
Я ківаю рэсніцамі.
Женік моўчкі адказвае кіўком. І націскае на рубільнік. 2700  вольтаў разрывае цемру.
Сонца загараецца у небі. І ў нашых галовах.


Рецензии