Спрашчаючы рыторыку

Аб'яднаньне Беларускіх земляў пад пратэктаратам ваеннай машынэрыі СССР(у простамоўі - "саветаў")добра карэлюецца з  "вызваленьнем" Нарвегіі з-пад улады Даніі і ў той жа час уваходам  у саюз(вунію) з Швэцыяй,якая па выніках Напалеонаўскіх войнаў згубіла Фінляндыю і Памеранію.
Фактычна,нарвежска-швэцкая вунія стала магчымай у выніку перападзелу тэрыторыяў дзяржавамі Антынапалеонаўскай кааліцыі.
Уніянісцкія(унійныя) умовы заставаліся прадметам жорсткіх дыскусіяў паміж нарвежска-швэдскімі элітамі. Крок за крокам нарвежцы адваёўвалі роўнасць правоў з шведамі і на момант канчатковага скасаваньня вуніі ў 1905-м мелі пад сваім кантролем усе дзяржаўныя інстытуцыі,якія гарантавалі далейшае эканамічна і палітычна аўтаномнае існаваньне нацыі.
Аб'яднаньне Беларускіх земляў, няхай і пад кантролем савецкай Масквы, было і застаецца стрататэгічна шчасьлівым падарункам лёсу.Зрэшты,як і ўваходжаньне ў склад краін-заснавальніц ААН.
17 верасьня для нас,як для нарвежцаў дзень канстытуцыі 17-га мая,- вялікі дзень без някіх.
17.09.2021,запалярная Нарвегія

Нарвежскі выбар
                til Lili
1).
Фэйсбук нагадвае,што сёньня,13.09.2021-га,- апошні дзень элекцыі(выбараў) у нарвежскі Стортынг(парламент,альбо Вялікі Сход за Тынам(на Тын(г)е).Надвор'е адпаведнае: +5 цяпла на вуліцы і перыядычныя налёты дажджу з градам.
Прыняць душ і - спаўняць свой грамадзянскі абавязак.
Сёньня ж адзначаю гадавіну таямніча-нечаканай сустрэчы з Lili,якую перарваў ад'ездам у Каралеўства.Так было і ў 2005-м,калі замест застацца з маёй Tani і ўзяць яе замуж,я ізноў уцёк у Нарвегію - краіну,якая бязлітасна забірае маіх беларускіх жанчын і не аддае сваіх ваяўніча-просталінейных скандыянак.
Чаму трэба праводзіць выбары ў панядзелак,а не ў выхадную нядзелю,я пакуль не дапяў.
2).
14 верасьня 2021,аўторак. І так,як і абяцаў сабе,учорака схадзіў на выбары.Пад сьценамі выбарчага ўчастка ляжалі нерасталыя ад раніцы дзьве белыя праплешыны сьнегу - адзіная радасць воку й душы.Бо ніякага адчуваньня важнасьці падзеі,да чаго ты прывык у сваёй акупаванай краіне,на нарвежскіх выбарах не было.Звычайны рабочы панядзелак.Побач з гарадской гаргарынай,пабудаванай для разьмяшчэнья вялікіх і малых спортзалаў-арэн, экскаватаршчык раўнаў пляцоўку пад нейкую чарговую будыніну грамадска-капіталістычнага значэньня.Ні чаргі да выбарчых скрыняў,ні паліцыі ў радыюсе 500 мэтраў і духу ня было.Зайшоў,убачыў у кабінцы за шторкамі 2 сэкцыі з ячэйкамі,у якіх ляжалі бюлетэні 20-ці(!) зарэгістраваных партыяў;выбраў бюлет Рабочай партыі Нарвегіі,падыйшоў да рэгістратараў,зарэгіўся сам,мне праштампавалі мой абраны бюлетэнь,і я ўкінуў яго ў невялікі цэльнаметалічны алюміневы непразрысты бокс.Так я зрабіў свой нарвежскі выбар.Ні фанфараў,ні паліцыі,ні адбіраньня тэлефона пад час відэаздымкі і тым больш - "чарачкі ды шкварачкі".І ніякіх табе  "левых" назіральнікаў.Як і  "правых".
Вечарам,бліжэй да 21-й нуль нуль,калі,як і ў нас у Беларусі год таму,заканчваўся працэс галасаваньня,я падыйшоў у публічную бібліятэку горада,узяў фужэр чырвонага віна ў кавярні і прыняў удзел у рабоце карпункта нарвежскай дзяржтэлерадыёкампаніі NRK,якая вяла трансляцыю падвядзеньня вынікаў выбараў у рэгіёне Nordland.
І зноў,як і на выбарчым участку,ніякай табе паліцыі ні каля будынку,ні ў самой бібліятэцы.Адно  штатная адзінка бібліятэчнага вахцёра сьціплага целаскладу ў жоўтай камізэльцы з надпісам  "Vakt" была заўважаная ў раёне вялікай паркеціраванай бібліятэчнай лесьвіцы.
На загадзя расстаўленыя сталы для рэгіянальнай вярхушкі вядучых партыяў пачалі прысаджвацца партыйцы.Я дапіў чырвонае вінцо з фужэру,дастаў  стос візітовак,прайшоўся між сталоў,перапыняючы электаральныя дыскусіі, і заклікаў нарвежскіх партыйцаў цікавіцца ня толькі Афрыкай і Азіяй,але і тым,што адбываецца на ўсходнім акаёме іх уласнага кантынету.На візітоўках акрамя штрых-коду і контураў Беларусі ў бела-чырвоных  колерах,паведамлялася:"Norge med Belarus' for fred,frihet,demokrati og menneskeverd".
Ага,ледзь не забыўся!Першы раз за мае 59 гадоў я прагаласаваў за тых,хто выйграў.Хаця і ў Нарвегіі.Бальшыню галасоў набралі:АР-Arbederpartiet(Рабочая партыя Нарвегіі),SV-Sosialistisk Venstreparti(Сацыялістычная левая,альбо Левыя сацыялісты),Senterpartiet(Партыя Цэнтру) і "R;dt"(Чырвоныя).
13-14 верасьня 2021,Bod;,Norge/Noreg


Рецензии