Канстанцiн, Кастусь

Канстанцін, Кастусь, дзяўчынка і Зміцер.
Насіўся са справамі па горадзе. У пераходзе метро "Каменная горка" спяваў хлопец. Я даслухаў нейкую песню да канца і спытаўся: "На роднай мове можаш?"
-"Тры чарапах"...
Тастаў тэлефон, знайшоў тэкст і праспяваў. Ціха, крыху фальшывіў... Але паклаў яму пяцёрку. "Спявай на роднай мове. Больш будуць даваць". Спытаўся, як яго імя. "Канстанцін" - было мне адказам.
-Як Канстанцін Астрожскі...
-Яшчэ і Каліноўскі...
Тым жа днём з другога боку метро спяваў барадач і побач стаяла дзяўчынка, кінуў два рублі. Спяваў ён прафесійна і гучна. Кінуў два рублі.
-А "Муры" можаш праспяваць?
-Не, - засмяяўся ён, - яшчэ раз садзіцца на суткі не хочацца.
-А што можаш на роднай? За што цяпер не саджаюць?
Ён праспяваў спачатку "Простыя словы", а потым следам "Госці, госці, хтосці ёсць няма кагосьці" і так энэргічна, што ногі самі ў пляск пускаліся. я дастаў зборнік "Трынаццаць дзён", напісаў, што ў "вольнай Беларусі будзем спяваць любыя песні, не баючыся трапіць за краты", паставіў дату і аўтограф. Паклаў кніжку ў футарал ад гітары.
І зноў жа ў той дзень, спявала дзяўчынка, добра так спявала. Паклаў грошы і спытаўся, ці можа яна што-небудзь выканаць на роднай мове. Яна ажно спужалася, што за мову цяпер саджаюць, пэўна, і сама адзела...
-Ды вы што? Мову ж яшчэ не забаранялі! Я ж не прашу рэвалюцыйную якую. Праспявайце "Белавежскую пушчу" і яна нясмела і ціха заспявала нейкую лірычную песню на роднай мове, успомніў "Простыя словы".
Наступным днём спявалі на вуліцы, акурат насупраць прыпынку аўтобуснага каля Мацерыка. Хлопец, што назваўся Зміцерам, баявіта праспяваў "Тры чарапах", адзін у адзін, нідзе не сфальшывіў. Паклаў пяць рублёў. Даў яму сваю візітоўку і, выявіўшы, што і сам ён спрабуе пісаць песні, папрасіў яго, каб абавязкова пісаў на роднай мове. Побач стаяў учарашні Канстанцін, які мяне адразу ж прызнаў, бо заўсміхаўся. Дзяўчынка з пірсінгам у носе раптам спыталася: "А вы ведаеце СЯргея Наско?"
-Канешне ведаю. У мяне і дыск ёсць падараваны ім.
-Я яго дачка...
-А чым бацька займаецца цяпер?
-Скульптуры робіць.
-Перадавайце яму ад мяне прывітанне.


Рецензии