7. зялёны дзённiк

“Зварот” — зваць праз рот.
25. кастрычніка (пятніца, 1997 г.)
Сёння быў дома. Жонка збіралася ехаць на пахаванне  дваюраднага брата, паедуць заўтра раніцай.
Неяк раней Разанаў гаварыў, што прозвішча маё “Кудласевіч” паходзіць ад слова “чараўнік”: “Шукай сябе ў сваіх каранях. Значыць, твае продкі валодалі чараўніцтвам і дюдзі пазначылі іх”.
(Я і сам гэта ведаю. Прадзеда Івана яшчэ застаў, ён быў вялікім знахарам на Палессі, адусюль да яго ехалі людзі. Дапамагаў ім, але грошай не браў:” Я табе дапамог, зрабіў? — пытаўся ў людзій, які потым прыязджалі, каб аддзячыць, — вось і ты мне зрабі, ідзі сена зграбі, або дровы пасячы”. Здольнасць лячыць і прадбачыць падзеі заўважыў у сабе з юнацтва. Але не спрабаваў эксплутаваць гэты дар, як тое намагалася рабіць Валя Аколава, я пабойваўся гэтага невядомага, што ў мяне ёсць. Маці, калі была жывою, часта правакавала мяне вылячыць яе. “Ой галава мая баліць, галава баліць” — стагнала, ходзячы па хаце. “Давай! — саджаў на табурэтка, ускладаў руку і маліўся”. Яна казала, што боль сыходзіў. Цешча, якая шэсць гадоў дажывала ў маёй кватэры, таксама прасіла, каб палячыў… І ўсё той жа галаўны боль. Добра запомніўся адзін выпадак. Гэтак жа як і маці, стагнала і прыгаворвала, што моцна баліць галаву, маўляў, расколваецца, я не ўтрымаўся яе стогнаў і пасадзіў на табурэтку. Памаліўся хутка, рабыў неякія пасы рукамі, пагладжваў — і пабег па сваіх справах. Праз гадзін пяць ужо вечарам: “Толя, я ж забылася табе падзякаваць, як ты памаліўся, і пабег — адразу ж галава перастала. Не помню, каб прадзед Іван мне нешта перадаваў відавочным чынам. Але мы любілі гуляць на яго прыгуменку, бо рабіў для нас гушкалку. Калі яшчэ была жыва яго дачка Галя, я заходзіў у старую хату прадзеда, думаў знайсці якія-небудзь кнігі, ці запісы, але не знайшоў нічога. Узяў толькі ікону Божай Маці з Хрыстосікам на руках, і цяпер яна вісіць над дзвярыма пры вахыдзе з маёй кватэры).
(Далей ідзе запіс вельмі прыгожым почыркам і на рускай мове. Слова “год” напісна праз літару Омега).
Утро 15.11/1997 год.
Около шести часов, а встал в 4.00
Тот, кто убивает поэзию, становится повелителем стихий?
Нет, нет, все-таки — нет!
Стихия повинуется разве что Господу богу, даже вернее Богу.
Ибо и человек тоже стихия.
Тот, кто впервые это понял
Стал первым поэтом на Земле.
Но вот вопрос: живой ли огонь?
Говорят стихия, сти-хи – я!
Стихи — я, который последний человек…
Не понимаете, господин Кудласевич, с чем играете? С огнем? Ой, Господа. Ну да стихия мертвая: огонь, вода, воздух и земля, если не ошибаюсь, так кажется? Чушь какая-то, чушь собачья! Да конечно же огонь живой, ведь если огонь мертв, то тогда и вода мертва, и камни, и растения… Ага, скажете вы, растение живое, оно растет… Стоп! Как же тогда получается, что живое растение растет из мертвых стихий…
Все это писать бессмысленно и не интересно: есть стихия, есть жизнь, и есть дух, Дух, который все животворит, все держит и всем командует.

Вчера Вероника приходит и говорит: «Почему ты не спрашиваешь, кого я видела?»
— Ну і каго ты бачыла?
— Дзьвух мёртвых пісьменнікаў. — Працяглая паўза. Я не рэагую ніяк. А яна і гаворыць, — бачыла Сыса і Федарэнку, пьяныя.
— А яны цябе бачылі?
— Не.
15.11.97г.
23.05 сек.
Разанаву
Неўтаймаваны Анатоль? ----------- Саша!
“Неўтаймоўны!” — вось так будзе правільна, таму што пііта, як і Мову нельга ўтаймаваць.


Рецензии