Выпадак з Даротай бел

На канцы вёскі, побач з лесам стаяў дамок, дзе жыла дзяўчына па імі Дарота. Бацькі яе памерлі, і з ўсёй сям'і застаўся толькі пёс. Жыла небагата, наймалася на падзенную працу, збірала ў лесе ягады і грыбы, лавіла рыбу. Пёс паўсюль хадзіў за ёй.
Неяк зімой адправілася Дарота ў лес па галлё. Пёс пайшоў разам з ёй. Зайшлі далей, у самы гушчар. Нагрузілі санкі, пайшлі назад, як раптам неба завалакло і пачалася завіруха. Ды такая моцная, што ў двух кроках не відаць. Сляды замяло, куды ісці далей, невядома. Раптам бачаць, накшталт стары наперадзе стаіць. Але так няяўна, невыразна бачны. Дарота да яго, ён ад яе. Колькі ні даганяла, заўсёды апыняўся на два крокі наперадзе.
- Дзядуля, - узмалілася яна.
- Чаго табе? - павярнуўся стары праз левае плячо.
- Зблудзілі мы. Падкажы дарогу.
- Туды ідзіце, - махнуў ён некуды ўлева, ступіў у завіруху і знік.
Павярнула, куды паказаў стары. Санкі з галлём цягне за сабой, не кідае. Пёс бяжыць спераду.
Прайшлі трохі, і раптам пёс знік. Што за бяда! Дзяўчына нахілілася, каб разглядзець сляды, і правалілася пад снег. Яна нават не зразумела, што адбываецца, пакуль не скацілася на дно глыбокай нары. Зверху карані дрэў, пасярэдзіне - вялікі ліловы камень. І пёс яе тут жа, цэлы і здаровы, у асяроддзі сотняў і сотняў змей. Малых і вялікіх, чорных, шэрых, з плямкамі і без.
Ўзгадала Дарота, што расказвалі старыя пра Змяіны Вырай, месца, куды змеі адпраўляюцца зімаваць. Думала, раззлуюцца, кінуцца джаліць, не, спяць, як ні ў чым не бывала, ня звяртаюць на іх увагі. Стала шукаць, як выбрацца, ды куды там: нара глыбокая, сцены гладкія, без чужой дапамогі ніяк. Што рабіць, абняла сабаку і легла побач з ім: што будзе, тое будзе!
Прачнулася ад голаду. Пасля бачыць, змеі прачнуцца, паўзуць да каменя, што ляжыць пасярэдзіне, лізнуць і спяць далей. Імкнучыся ні на каго не наступіць, прабралася да каменя, лізнула - на смак прыемны, нагадвае застылую слівовую смалу. Лізнула раз, другі, і сытая. Так і спала дзяўчына са сваім сабакам у асяроддзі змей да самай вясны.
Калі сышоў снег і прагрэлася зямля, сталі прачынацца змеі. Прачнулася і Дарота са сваім сабакам. Глядзяць, усе сабраліся вакол вялікага вужа з залатой каронай на галаве. Паднялі галовы, слухаюць, што ён шыпіць. Ўбачыў вуж, што дзяўчына прачнулася, падпоўз да яе і нешта прашыпеў, падняўшыся на хвост. Пасля загаварыў проста ў яе ў галаве: «Бачыш карону ў мяне? Адламай ад яе рог. Але ж не скнарнічай!»
Адламала Дарота рог ад кароны і аддала назад. Зноў зашыпеў вуж, але цяпер яна ўсё разумела:
- Я - Вужыны Кароль, гаспадар усіх поўзаючых, вартаўнік падземных скарбаў. Вазьмі рог як падарунак за тое, што правяла з намі зіму. З гэтым рогам ты станеш разумець мову звяроў і ніводная змяя цябе не кране.
Кінулася дзяўчына дзякаваць, а Вужыны Кароль паўтарыў:
- Глядзі ж, не скнарнічай.
Пасля загадаў змеям выцягнуць яе вонкі. Папаўзлі змеі, чапляючыся адна за другую, да самага верху. Малыя і вялікія, чорныя, шэрыя, з плямкамі і без. Ніжняя і кажа Дароце:
- Трымай мяне за хвост. Трымай моцна.
Ўзялася дзяўчына за хвост адной рукой, у другую руку пса падхапіла і паехалі. Выцягнулі змеі іх з нары, развіталіся і папаўзлі ў розныя бакі. Глядзіць дзяўчына, санкі яе стаяць, ды толькі ўсё разваліліся, а галлё сатлела і рассыпалася.
Раптам бачыць, заяц бяжыць. Спыталася ў яго, цi не ведае ён, у якім баку яе дом. Паказаў заяц дарогу і пабег далей, а дзяўчына з сабакам пайшлі дадому.
Яны амаль падыходзілі да вёскі, як сустрэлі пастуха. Сядзіць, засмучаны, і за галаву трымаецца.
- Што здарылася, - пытаецца Дарота.
- Нешта з каровамі, - адказвае. - Бачыш, не стаяць спакойна, то паўстаюць, то кладуцца. Відаць, сурочыў іх хто.
Падышла дзяўчына да кароў, помычала нешта, паслухала, і кажа пастуху:
- Не сурокі гэта. Дрэнна ім ад таго, што ты іх на мокрую траву выгнаў. Хай гаспадары сухога сена дадуць, ўсё пройдзе.
З тых часоў стала Дарота лячыць жывёл, і слава пра яе пайшла па ўсёй акрузе. Шмат разоў прыходзілі да яе, каб даведацца сакрэт, прапаноўвалі вялікія грошы, але яна ўсім адмаўляла.
- На што мне грошы? - гаварыла дзяўчына. - Такі дар ні за якія грошы не купіш.
А пасля захварэў у пана ганчак. Доктара з горада заглядвалі ў рот, мацалі жывот, і ніхто не мог сказаць, у чым справа. Тут нехта са слуг ўспомніў пра Дароту. Сказалі пану, загадаў прывезці ў фальварак.
Прыехала яна, паслухала сабаку, нешта погаўкала, сабака погаўкаў у адказ.
- Усё ясна, - кажа дзяўчына пану, - гуляў ганчак з дзіцём служанкі, ды выпадкова праглынуў ягоную цацку. Трэба прамыванне рабіць.
А пан глядзіць на яе, вачэй не адводзіць. Пакуль рабілі сабаку прамыванне, распытаў яе, што ды як. Развіталіся, паехала Дарота дадому. А праз тыдзень пан заслаў сватоў і паклікаў ажанiцца.


Рецензии