Паморак бел

Аднойчы ўвечары мужык з возам вяртаўся дадому. Трапіў пад дождж, вымак да ніткі і ўжо пачаў думаць куды-небудзь схавацца і перачакаць, як дождж перастаў. Раптам бачыць, ідзе па дарозе, кульгаючы, худая старая ў старадаўняй даматканай вопратцы. Пачула набліжэнне воза, павярнулася праз левае плячо і кажа:
- Міл чалавек, перавязі мяне праз раку. Бачыш, ножкі зусім не ідуць.
- Сядай, - адказваў мужык.
Спыніўся, дапамог старой забрацца на воз, паехалі далей. Едзе мужык, а сам думае: «Дзіўна, як у яе адзенне засталася сухім. Дождж жа ійшоў...» Пераехалі мост, сядзіць старая на возе, схадзіць не думае. «Добра, - думае мужык, - захоча сысці, скажа».
Заехалі ў вёску. Тут старая кажа:
- Міл чалавек, пусці пераначаваць. А я табе слова запаветнае скажу, якое ўдачу прываджвае.
Узрадаваўся мужык, павёз старую дадому.
- Глядзі, - кажа жонцы, - каго я прывёз. Хай пожыве ў нас.
І прыйшлі ў вёску бяды незлічоныя. То ў адным, то ў іншым доме сталі хварэць дзеці, сохлі каровы, у дварах бачылі дзіўных жывёл, а аднойчы чулі, як ішло праз вёску чортава вяселле: iржалі коні, гралі музыкі, крычалі госці, але нічога не было відаць. І ніхто не ведаў, адкуль прыйшла бяда.
Гэта працягвалася, пакуль аднойчы мужык не адправіўся касіць, а жонка яго прыгатавала сняданак і пайшла за старой. Фіранку адсунула, глядзіць, а там нiбы чалавек, нiбы што, зарослае поўсцю. Стаiць, прыхарошваецца. Заўважыла чужой погляд, тут жа вопратку накінула і зноў прыняла аблічча скалечанай старой. Жанчына зрабіла выгляд, што нічога ня ўбачыла, дала старой сняданак, а сама пабегла да ведзьмаку.
Выслухаў ведзьмак жанчыну і кажа:
- Гэта Паморак. П'е з вёскі жыццёвую сілу. Калі не пазбавіцца, усіх загубіць.
- Але ж як ад яе пазбавіцца? - спалохалася жанчына. - Можаш дапамагчы?
- Дапамагчы можна. Толькі вось пабачыць яе можа толькі той, каму яна сама паказваецца, як твайму мужу і табе.
Пачухаў ведзьмак бараду, падумаў і кажа:
- Ёсць адзін сродак.
Узяў нейкія пляшачкі:
- Хадзем.
Падчас дарогі расказаў, што трэба зрабіць.
Прыйшлі ў хату. Ведзьмак спыніўся ў дзвярах, а жанчына прайшла прама ў закуток за фіранкай і плюхнула на старую вадкасцю з пляшкі. Закрычала, завыла старая, хацела скінуць вопратку, ды ўжо зайшоў ведзьмак, і пляснуўшы на старую з іншай пляшкі, стаў чытаць замову.
Зялёным агнём загарэлася адзенне на ёй, запахла смаленай поўсцю, выскачыла бабуля з хаты і стала ўцякаць. Спачатку на двух нагах, пасля на карачках!.. Прэч з вёскі, далей і далей, за раку, дзе ўжо ўздымалася вячэрні туман...
З той пары бяда з вёскі сышла, і ўсё стала як раней.


Рецензии