Дажынки

На Радзіме вялікае свята.
Сёння вынікі восень падводзіць.
Падсумоўвае шчыра, заўзята,
Да свядомасці людскай даводзіць.

Ураджай атрымалі вялікі,
Можна ладзіць і свята — дажынкі.
Ім, сялянам, цяпло ад заліку,
Ішлі да выніку цяжкай сцяжынкай.

Колькі пота салёнага ў полі?
Колькі ночак яны не даспалі?
Што цяжэй, чым сялянская доля?
Добры вынік усё ж атрымалі.

Пакланюся ім нізка ў пояс.
Падсалоджваць не маю намеру.
Дзякуй шчыра за хлеб і за колас!
Я ўдзячна сялянству без меры.

У Целяханах вялікае свята.
Хай жа стане яно шматгадовым!
Працавалі сяляне зацята.
Ім адзякаваць вершам гатова.


Рецензии