Каханьне и любоу пасьля 50-ци,

Каханьне і любоў пасьля 50-ці,альбо Геаграфія адзіноты

мініяцюра

Каханьне і любоў пасьля пяцідзесяці - гэта вам не выпадковая цяжарнасць у сямнаццаць  на ўсё астатняе жыцьцё.
Пасьля пяцідзесяці - гэта такая пранізьлівая роспач,драма,адчай і...
Ейны дарослы сын даўно жаніўся і выехаў у іншую краіну... Яго дарослая дачка вырасла без яго і называе роднага бацьку чужым...
 Ейны сын-падлетак глядзіць на яго, як любімы вучань на любімага настаўніка, а званок ад роднага бацькі ня ў час толькі раз'юшвае...
На чацьвёртым спатканьні яна сказала яму,што час імкне,яна разьмяняла шосты дзесятак,і ёй трэба думаць,хто будзе зь ёй побач у яе апошнія дні,і каму яна закрые вочы,калі аднойчы раніцай,прачнуўшыся ад трывожнага сну,не адчуе раптам ягонага роўнага дыханьня...
Яна абяцала,але так і ня кінула курыць свае электронныя цыгарэты,у якіх ён ня бачыць ніякага сэнсу...Яна  так сасьмягла па  цяпле яго цела,ягоных такіх неверагодна пяшчотных руках...Яму сьніцца ейны лёгкі касьцельны акцэнт,залатыя антонаўкі на хутары ейнага дзеда,і павалены дубовы асьвер,які яны так і не пасьпелі прывезьці з таго дзедавага пляцу пад ейны новы дом...
Яна засынае пад кацінае варушэньне ў сталічнай трохпакаёўцы з вялікай карцінай Зянона на сьцяне...
Апошнія спазмы месячных яшчэ,здараецца,даймаюць яе з перыядычнасцю раз на два месяцы,і тады яна кідаецца крыпаць сувенірныя рукавічкі з васьмікутнай зоркай...
Ён прыйшоў дя яе ў прымы пасьля 50-ці,пабудаваў на свае чорт ведае як здабытыя грошы дом,дапамог кінуць казённую працу,заняцца сваёй справай і падняць двух сыноў - яго пасынкаў...Але яна так і не змагла нарадзіць яму ні сына,ні дачку,а тая,што нарадзіла - гэткая ж самадумніца,як і ён сам,і таму ім ня ўдасца памерці разам нават у імя іхнай адзінай дачкі...
Ейную  зламаную на зернатаку ў Гародзьках ножку,няправільна залечаную ў мясцовай райбальніцы, даў рады вылечыць хірург у Бостанскім Beth Israel Deaconess Medical Center.Усё ў ейным жаночым адзінокім жыцьці добра,яна нарэшце знайшла сэнс у сваім існаваньні і новых сяброў.Толькі  не-не, ды і прысьняцца ў самотным флэце на Бруклін-авеню
паравозныя гудкі,агеньчыкі семафораў ды мазутны водар станцыі Маладэчына,дзе яна працавала дысьпетчаркай,і ейны глыбокі малады і чысты галасок разносіўся над усім Залінейным раёнам Паўночна-Заходняга штату.
31.10.2021,
Bod;,Norge-Noreg


Рецензии