Праект Беларусь 2. 0

Праект "Беларусь 2.0"


1.
Толькі сукупнасць самастойных індывідаў,адказных за прыняцьце і рэалізацыю ўласных рашэньняў,стварае з я-адзінак адказную МЫ-супольнасць - Нацыю.
Разьвіцьцё чалавека як асобы вядзе да агульнага росту і разьвіцьця нашага грамадства.
Разьвіцьцё чалавека магчымае пры фактычнай рэалізацыі такіх базавых правоў,як права на жыцьцё,права на абарону свайго жыцьця,сям'і і маёмасьці,права на свабоднае волевыяўленьне,на свабоду слова і думкі ды іншыя правы і свабоды.
2.
"Не народ для ўрада,а ўрад для народу",- коратка і ясна абвясьціў наш Кастусь Каліноўскі.Інакш і быць ня можа ў тых грамадствах,улады каторых жадаюць гарантаваных стабільнасьці і спакою сваім дзяржавам. Да жалю,на дадзеным адрэзку часу ў Беларусі дзейнічае рэжым унутранай акупацыі,альбо, калі ўжываць тэрміналёгію Льва Гумілёва,антысістэма,якая захапіла ўладу ў краіне і скарыстоўвае людскія лёсы ў сваіх вузкіх карысьлівых інтарэсах утрыманьня ўлады ў кароткатэрміновай персьпектыве.Такім чынам сёньняшняя антысістэма - гэта якраз і ёсць сьмяротны вораг усялякай сістэмнасьці,стабільнасьці і функцыянальнасьці.У такіх умовах грамадства ня можа пасьпяхова разьвівацца і ў выніку распадаецца і гіне.
3.
Мясцовае самакіраваньня - падмурак Беларускай дзяржаўнасьці.Працэсы фармаваньня таварыстваў у маштабах двароў,гарадскіх раёнаў,гарадоў,якія ідуць у апошні час,пацьвярджаюць той факт,што людзі здольныя да самаарганізацыі і вырашэньня сваіх праблемаў самастойна і без умяшаньня вонкавых сілаў і структур.Дваровыя актывісты паказалі,што здольныя аб'ядноўваць людзей для рэалізацыі пастаўленых мэтаў.Такія людзі вартыя таго,каб стаць асновай нашай дзяржаўнасьці.
4.
Права ўласнасьці на зямлю і абарона правоў уласнасьці.
Мы,Беларусы,не марскі,не вандроўны,і не бездзяржаўны народ,як,напрыклад,курды.Мы - кантынентальны аседлы народ,які мае патрэбу ў рэальным праве на зямлю.Стварыўшы празрыстыя і дзейныя механізмы для рэалізацыі гэтага права мы зможам удыхнуць новае жыцьцё ў вёскі і малыя гарады нашай Краіны.
5.
Права на зброю.
Адно з асноватворных правоў чалавека,адказнага за сябе,сваю сям'ю і сваё блізкае асяроддзе.Гэтае права дае магчымасць дзейсна абараняць як сваё жыцьцё,сваю ўласную маёмасць,так і дзяржаву ў цэлым.
6.Нейтралітэт.Пазаблокавы статус нашай дзяржавы дазволіць выбудоўваць узаемакарысныя адносіны як з краінамі ўсходу,так і з краінамі захаду,а таксама з народамі поўдня і поўначы.
7.
беларускай дзяржавы непарыўна зьвязана з адраджэньнем культурнай спадчыны.Пры рэалізацыі эканамічнай палітыкі неабходна кіравацца выключна інтарэсамі Беларускага народу.Зыходзячы з гэтых жа прынцыпаў павінна фармавацца інфармацыйная палітыка дзяржавы.
8.
 Акадэмічныя свабоды.
Аўтаномія ўладаў ВНУ ад дзяржавы і студэнцкае самакіраванне як неад'емная частка статуту навучальнай/вучэбнай установы.





9.
Узаемапавага.Уменьне ня толькі слухаць,але і разумець.
Нашы продкі на прыкладзе ВКЛ даказалі,што розныя рэлігіі могуць свабодна суіснаваць,не прыгнятаючы адна адну.Варта нагадаць,што правы і свабоды твайго бліжняга гэткія ж важныя,як і твае ўласныя.З абароны правоў і свабод суседа пачынаецца сапраўднае будаўніцтва дэмакратычнай прававой дзяржавы.


Рецензии