Пяць умова для пракуратара

Пяць умоваў для пракуратара

Гэтым разам наша пасланьне будзе ад усёй нашай вялікай Грамады, якая завецца Народ! Так, Я ёсць той народ,якога ты, нікчэмнае беспароднае стварэньне,так высьцерагаесься, і гэтым зваротам Я дасылаю табе апошняе Народнае папярэджаньне.
У прэамбуле Я мушу нагадаць табе яшчэ раз пра бязьмежнасць нашай нянавісьці да цябе. Магчыма,што ты ў сілу свайго нікчэмнага душэўна-інтэлектуальнага разьвіцьця і сапраўды не разумееш,ч а м у Я,Народ,цябе так шчыра й глыбака ненавіджу. Дык я растлумачу.
Мая нянавісць да цябе вырастае з тваёй пагарды да мяне.Твае першыя крокі ўва ўладзе пачаліся з пагарды.Ледзь не штодня ты словамі й справамі пагарджаў і пагарджаеш мною й сімваламі майго існаваньня ў сьвеце - тымі сімваламі,дзякуючы якім ёсць ня толькі Я,але й ты,пляшывая таўстарукая поскудзь...
Ты абяцаў Мне "эканамічны дабрабыт" і "барацьбу з карупцыяй", але пачаў з фактычнага зьнішчэньня Маёй беларускай мовы, сьцяга і гербу,пад якімі ты,дарэчы,і захапіў уладу.Ты ўжо 21 год акружаў і акружаеш сябе падобнымі да цябе нікчэмнасьцямі й падонкамі, якія ў іншых краінах нашага кантыненту займаюць адпаведныя свайму духова-інтэлектуальнаму ўзроўню сацыяльныя лакуны...І тыя,хто табе служыць,і сам ты - усяго толькі частка Мяне. На жаль. Ты забыўся пра гэтую важную акалічнасць,уявіў сябе царом нада Мною й тым,хто "вышэй за Бога", як сказануў быў адзін з тваіх служкаў.Але тут вы зь ім генеральна памыліліся:ты ніжэй ад самых нізкіх,ты ніжэйшы за свой лакіраваны лапаць.Ты думаў,што заткнеш Мяне "чаркай ды скваркай" і сваім бясконцым словаблудзьдзем пра "мір,спакой ды стабільнасць". Не,выкармак,не атрымаецца Мяне заткнуць і зьвесьці да ўзроўню жывёльнага статку на адкорме.Інакш Мне трэба будзе прызнаць сваю няіснасць і нікчэмнасць,роўную тваёй.Таму Мая нянавісць да цябе будзе кіпець і гатавацца да поўнай ліквідацыі тваёй самаволі!
Твая бяздумная псеўдапалітыка,тваё служэньне маскоўскаму гаспадару давялі да таго стану, пры якім частка Мяне пачала верыць,што без цябе Беларускі Сьвет абрынецца і Я пайду пад руку масквы.Тут ё рацыянальнае зерне развагаў, і таму Я прапаную табе пяць умоваў для мірнага адыходу ад улады,пры якім у цябе застаецца шанец пазьбегнуць Майго жорсткага суду і магчымасць сустрэць сваю нікчэмную,убогую старасць у атачэньні сваіх няшчасных нашчадкаў...

Умова першая:ты пачнеш свой адыход з таго,з чаго пачынаў прыход - ціха і бяз лішняга плявузганьня вернеш на свае законныя месцы Маю сімволіку:гістарычна абумоўленыя сьцяг і герб.Анулюеш вынікі так званага рэферэндуму 1995-га году і тым самым вернеш беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай...

Умова другая.Разам з выкананьнем першай умовы ты падпішаш указ аб генеральным рэфармаваньні так званага сілавога блоку, адным з галоўных пунктаў якога будзе вывад са штату ваеннага міністэрства і міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ўраджэнцаў і грамадзянаў нашай краіны-суседкі на ўсходзе.Адначасова з гэтым павінна ісьці ўмацаваньне Беларускай Арміі і якаснае рэфармаваньне Беларускай міліцыі з паралельным скарачэньнем штатаў апошняй...

Умова трэцяя.Адным зь першых указаў у гуманітарнай сферы ты паставіш пад Беларускі Закон дзейнасць расейскіх сродкаў масавай інфармацыі на беларускай тэрыторыі.У ідэале на пераходны перыяд і да завяршэньня расейскай агрэсіі ва Ўкраіне, а перш за ўсё дзеля забесьпячэньня інфармацыйнай бясьпекі ты забараняеш выхад расейскіх СМІ ў Беларусі.

Умова чацьвёртая. Пачынаеш татальную рэфармацыю гуманітарнай сферы.Выдаеш указ аб акадэмічных свабодах і пацьвярджаеш тэзу пра аддзяленьне дзяржавы ад царквы.Ні поп,ні ксёндз,ні сьвятары іншых канфесій не павінны ступаць на тэрыторыю беларускіх дзяржустаноў,як і дзяржава не павінна ўмешвацца ў царкоўнае жыцьцё . Разам з тым усе канфесіі на тэрыторыі Беларусі павінны дзейнічаць паводле нашага заканадаўства!Мовай касьцёлу,праваслаўнай царквы і храмаў іншых канфесій павінна быць беларуская і ў асобных выпадках - лацінская альбо стараславянская.
У адукацыі ты спыняеш працэс ліквідацыі беларускай школы,выкладчыкі беларускай мовы вяртаюцца ў прафесію і атрымліваюць падвышаныя заробкі з тваіх уласных фондаў.Студэнты беларускай філалогіі таксама атрымліваюць павышаную стыпендыю і з тых жа крыніц...
Асабіста курыруеш падрыхтоўку да адкрыцьця першага беларускамоўнага Нацыянальнага ўніверсітэту,які будзе рыхтаваць кадры для беларускамоўнай адукацыі...Выдаеш указ пра
безумоўнае выкананьне беларускамоўнага рэжыму ўва ўсіх без выключэньня дзяржустановах...

Умова пятая.Ты вызваляеш усіх палітычных вязьняў і выплачваеш ім матэрыяльную кампенсацыю з так званых прэзідэнцкіх фондаў.Вяртаеш дзейнасць беларускай Канстытуцыі і Законаў у сітуацыю да 1 чэрвеня 1994-га году.Аднаўляецца дзейнасць Парламенту,які павінен быць абраны на рэальна свабодных выбарах.Парламент жа й вырашае ў выніку твой далейшы лёс.Я як вышэйшая крыніца ўлады магу гарантаваць табе толькі адно:неперасьлед пры ўмове безумоўнага выкананьня гэтых пяці пунктаў,за ажыцьцяўленьне якіх ты нясеш персанальную адказнасць.
P.S.У цябе застаецца максімум пяць гадоў пры ўмове,што твой маскоўскі гаспадар і геапалітычная сітуацыя на Еўрапейскім кантыненце не скароцяць гэты тэрмін.Зрабі адзіна магчымае,што дазволіць тваім сямейнікам ціха пахаваць цябе ў беларускай зямлі,калі настане твой апошні дзень.Вярні скрадзенае ў Мяне за 21 год твайго самадурства,вярні Мне маю годнасць і добрае імя Беларусі.
Зь вялікай нянавісцю і надзеяй на інстынкт твайго самазахаваньня,Я,Беларускі Народ".


Рецензии