Кнiга казак для дзяцей -Жыве усюды прыгажосць-

У лістападзе 2021 года ў “Выдавецтве “Беларусь” выйшла новая кніга казак Таццяны Дамаронак  “Жыве ўсюды Прыгажосць”, якая прызначана для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Кніга пазнаёміць шаноўнага чытача з кемлівымі птушкамі і іх добрымі сябрамі, сонечнымі праменьчыкамі, з сонечнай дзяўчынкай Залатой Дзьмухаўчынкай, раскажуць, як вучыцца смеласці маленькае кацяня Барсік, і як дзяўчына Восень выратавала ляльку Кацю. А яшчэ цікаўны чытач даведаецца, чым можна парадаваць матулю ў яе восеньскае свята, дзе растуць Каштан і дапытлівы Васілёк, што гэта за цуды жытняга поля і дзе хаваецца смачная бульбачка.
Кожны, хто сустрэнецца з цудоўнай кнігай казак, знойдзе шмат цікавага і пазнавальнага на яе старонках.
Выдатная мастачка Анастасія Балыш зрабіла цудоўныя маляўнічыя ілюстрацыі да гэтай кнігі.
У кнізе 110 старонак, тыраж 800 экз.
Дарагія сябры! Шукайце цікавую кнігу для дзяцей у кнігарнях Беларусі і інтэрнэт-крамах.

Змест кнігі наступны:

ВЯСНА НОВЫМ ДНЁМ КРАСНА
Шчаслівыя гукі
Няхай жыве Сонца!
Вясновае Люстэрка
Зорачкі нябеснага Бэзу
Дзяўчынка Залатая Дзьмухаўчынка
Дубовы гай
Дабрыня і Спачуванне
У КОЖНАГА ЛЕТНЯГА ДНЯ СВАЕ КЛОПАТЫ
Чаму бярозы белыя?
Галасы нашай Зямлі
Наш з табой Сакрэт
Дапытлівы Васілёк
Свята лясных ягад Суніц
Браты Сланечнікі
Цуды жытняга поля
Дзе хаваецца смачная Бульбачка?
Пчолкіна грэчка
Адважны Барсік
ВЯСНА ПРЫГОЖАЯ КВЕТКАМІ, А ВОСЕНЬ – ПУРПУРОВЫМІ ЛІСТАМІ
Залатыя зорачкі Восені
Дзе расце каштан?
Восеньскі падарунак маме
Восеньскі ўбор для лялькі
Крацінае багацце
Бабуліны казкі
Залатыя Верабейкі

Купіць на oz.by
https://oz.by/books/more101087120.html
У Белкнізе 
 
Відіа кнігі  https://www.youtube.com/watch?v=4XWkx_0qWso


http://domarenok-t.narod.ru/stories/01/1691.html


10.11.21


Рецензии