Пачатак восенi

Падсумоўвае вынікі восень.
На машынах вязуць буракі.
Пэўна, цукру ўсім будзе досыць,
У цяпліцах цвітуць агуркі.

Чалавецтва змяняе ўмовы.
Ці ж гародніна ў восень расце?
Падыход дабраякасны, новы?
У кастрычніку бульба цвіце?

Не магу з гэтым я пагадзіцца.
Кожны дзень, кожны час мае сэнс.
Ці ж духмянасцю ўзбагаціцца?
Час адліва, ён мае свой цэнз.

Падсумоўвае вынікі поле.
Адпачынак яго — да вясны.
Беззаганна працуе ўволю.
Сняцца ўзімку цудоўныя сны.


Рецензии