Вечарамi доугiмi...

Вечарамі доўгімі ўвосень
Думы чарадой сваёй бягуць.
Пералічваеш, іх лік — сто восем.
Розныя турботы запрагуць.

Кволенькі агеньчык ледзьве свеціць.
Дзесьці ў лесе вые шэры воўк.
Месяц неба зорнае разквеціць,
Запануе хутка поўны змрок.

Тоненькі лядочак на калюжах,
На слупу ліхтарчык зарыпеў.
Пэўна, ён іржавы занядужаў,
Састарэлы... Дзе там? Не да спеў.

Саўндтрэкам кепскаму настрою
Мне падаўся гэты кволы рып.
Моцны вецер наляцеў на бровар,
Чутны даху чарапічны хрып.

Вечарамі цёмнымі не спіцца.
Чараўніцтва, чарадзей, прывід...
Хадуном заходзіць чарапіца,
Усё прымае нейкі змрочны від.


Рецензии