Торэадор

Торэадор

Падыйшоў я да пагоста.
Восень. Хмары нізкія вецер горне з поўначы, долу, за капелюша майго чапляюцца, але дажджу німашака. Трыццаць пяць год. Трыццаць пяць год ні быў тут. Запамятаваў усе.

Але ж нешта карцела. Карцела мне. Як у старым кампутары, лезла з выдаленых праграм нешта, не давала працэсару працаваць нармалёва.

Вось і тут нешта  шкрабе ў патыліцы.
Апошні ліст з гэтай вёскі атрымаў

Забіў назву вёскі ў навігатара...

Паўзу па пагосту. Шукаю крыж. Ці шо.

Мы бачыліся ў жыцці разоў дзесяць. Больш ліставаліся, за тым, савецкім часам. Ён мне спадабаўся, сапраўдны сябра. Афіцэр. Адукаваны. Наш іняз калісьці скончыў. Выдатнае валоданне нямецкай мовай  дала штуршок. Разумееце. Такіх людцаў у той час адразу адсочваюць.
Пагадзіўся мой сябр.
Даў згоду. І пачалося жыццё новае. Цікавае.
Замежныя камандзіроўкі. Дачка гэнэрала. Вось і добры шлюб адбыўся таксама ў ягоным жыцці. Дзве дачушкі.
Капітан Алваро на добрым узроўні ў канторы і ў сяброў.

Чаму Алваро?
Бацька ягоны ў Іспаніі быў. У небе Мадрыда быў зьбіты мэсэршмітамі. Выжыў.
Даў такое імя, як свайго кіроўнага.

" Перестойка" ў краіне пачалася.

У вядомам кафэ, і Мінску,  пасля нейкай нарады, вялікі вайсковы начальнік пад сталом паклаў руку на бэйцы Алваро.

Была бойка. Было шмат крыві.

Пяць год Алваро пражыў у вёсцы. Пад Мінскам. У адзіноце.
Піў гарэлку. Выносіў гной з пад кароў у калгасе.
Пяць год шчэ пражыў.

Другі час чытаю прозвішчы на крыжах. На помніках. Німа Альваро.

Амаль вечар. Пад'ехаў стары фальсваген.
Хлопцы прыехалі мясцовыя, упарадкаваць магілкі.
Пытаю,
- мо ведаеце, тут такі хлопец жыў, пахавалі тут.
- торэадор?!!
Ведаем. Пайшлі, пакажам.

З боку старых могліц,
дзе шчэ за панскім часам хавалі, крыжык стаіць. Чорны. С трубы звараны.
І шыльдачка на ім. Чорная.


Рецензии