Адказ мастаку
Сказаў мастак палескі Сагановіч.
«Знаходзіш тэмы дзе? Твой досвед першы?
Чытаю верш, сюжэт заўсёды новы...»
Адказ мой просты: «Нехта мне дыктуе...
Адкуль у мастака ідэя твора?
Хто падказаў, хто палатно рыхтуе?
Нарэшце, добрым стаў яму ўзорам?»
Наш дыялог працягнецца гадамі.
Патрэба — зразумець адзін другога.
Здаецца, Ўсемагутны з намі,
Мастацтву немагчыма быць без Бога.
Я кілаграмамі складаю вершы.
Мастак наносіць фарбы на палотна.
Няма падстаў спытаць: «Што стане лепшым?»
Хто пэўна зможа адказаць, істотна?
Свидетельство о публикации №221111000517