Была я кемлiвай
Не трэба доўга гаварыць.
З бацькамі поўнае адзінства, —
З сякеры кашы наварыць.
«Сваё, дачка, ты не ўпусціш...» —
Так бацька часам мне казаў.
«Раднік ты мулам не замуціш...» —
Сапраўдны лёс мой прадказаў.
Я паслухмяная з дзяцінства,
Бацькам турботы не было.
Зрабіць нядобрае, злачынства —
Да галавы мне не прыйшло.
Каровак пасвіла, даіла...
Сялянак праца, ты па мне...
Заняткі тыя сэрцу мілы,
Чакаеш, вось пачне ўжо днець.
Сялянак цяжкія заняткі...
Шаную гэту працу іх.
Жыццё ішло сваім парадкам,
Было нямала дзён ліхіх.
Свидетельство о публикации №221111100491