Кароткi восеньскi дзянёчак

Кароткі восеньскі дзянёчак,
Маркотны вечар настае.
Прадвеснікам цыганскіх ночак
Цвыркун за печкай пяе.

Пішу радок я рыфмаваны,
Тулягаю прыходзіць ён.
Настрой, тугой справакаваны,
Прыхільнік, нават чэмпіён.

Натхнёнасць дорыць мне дакладна,
Радочак за радком бяжыць.
Мае пісьмовыя прылады...
Мне кожным вершам — даражыць.

Мільгае лампа — моцны вецер.
Рыпіць за вокнамі сасна.
Здаецца — дом адзін на свеце
І ён рыхтуецца да сна.

Кароткі восеньскі дзянёчак,
Пачаўся толькі... і канец.
Гасцінцам мне — працяжнасць ночак
Ды срэбны месяца вянец.


Рецензии