Ёсць запавет прыгажосцi

Ёсць запавет прыгажосці,
Ім уладарыць прырода.
Дотык лагодны, без злосці...
Восені бачыцца одум.

Охравы колер пануе.
Лісце — дыван каляровы.
Кожнага лёс не мінуе,
Круціцца лісцік нервовы.

Неўтаймаванасці гэтай
Знойдзецца вытлумачэнне.
Восені подых — прыкмета,
Лісцік — яе абвяшчэнне.

Ёсць запавет — ён істотны.
Кожнаму тэрмін прызначан.
Той абавязак журботны.
Жыць немагчыма іначай.


Рецензии