Спачувальнасць мяне агарне

Спачувальнасць мяне агарне,
Хутка птушкі збіраюцца ў вырай.
Бачу сход у падстрэшным акне,
Восень, пэўна, выносіць свой вырак.

Прыгаворваць павінна яна,
Прамаруджванне смерці падобна.
Восень  — злая, яна  — не вясна,
Пільнаваць птах не стане асобна.

Не шкадуе, не песціць цяплом,
Дождж ды вецер, а раніцай  — холад.
Адагрэць? Не, цяпло ўцякло.
Разумее, мароз  — гэта волат.

Дэманструе ім восень: «Хутчэй!»
Паўтарае: «Ляціце ў вырай...»
Падганяе іх холад начэй.
Восень, пэўна, выносіць свой вырак.


Рецензии