Песнi Птушкi Гамаюн

ПЕСНІ ПТУШКІ ГАМАЮН
1
Заспявай мне, Гамаюн, птушка вешчая,
птушка вешчая ды відушчая!
Рукі выкіну крылом, каб прысела
на маю на далонь,
як Каркуша мой,
Вось і восень на двары, вось і сёмае чысло —
восем раніцы,
Вось і кошачка глядзіць так
драпежна, быццам рысь —
сэрцам ранены,
Натамілася яно, бо прасвету
не відно —
Рытмы блытае,
Хоць і круціцца зямля і струменцца
вада пад ракітаю.
07.11.2021г. 8.00


Рецензии