Спатканне

Прывітанне, бацькоўская хата!..
Вось і ўсё, што магу я сказаць:
Столькі слоў рыхтаваў, ды ўсе страціў,
А пачуцці ніяк не стрымаць.
Так у душы ўспамінаў багата –
Нібы хвалі, прамчыцца жыццё:
І салодка мне, і балюча мне,
Не дарослы я зараз, дзіцё.
Доўгі шлях, ды каротка спатканне,
Не хачу, але зноў мне пара,
Шчэ, магчыма, з табой мы ўбачымся,
Ты чакай, я прыйду да двара…


Рецензии