Дамавы бел

Жыла на Валыні самотная салдатка па імі Крысціна. Муж яе пайшоў у княскую дружыну і не паказваўся дадому ўжо тры гады. Жыла сціпла, вяла гаспадарку, часу на гулянкі не было.
Аднойчы прачнулася ад таго, што нехта ліжа ёй пяткі. Было прыемна і крыху козытна. "Хто тут?" - прамармытала Крысціна і паглядзела ў той бок. Нікога не было відаць. Схавала ногі пад коўдру і зноў паспрабавала заснуць.
Толькі пачала засынаць, чуе, быццам нехта кранае яе валасы, лёгенька, як ветрык у траве. Крысціна расплюшчыла вочы і ўбачыла, як цень прамільгнуў па пакоі і знік. Яна нават спачатку падумала, што вярнуўся муж, а пасля спалохалася. Муж не стаў бы хавацца, значыць, нехта чужы. Запаліла свечку, паглядзела ўсюды - нікога. І дзверы зачынена на завалу.
На наступную ноч усё паўтарылася: зноў нехта лізаў ногі і кранаў валасы. Запаліла свечку - нікога. Толькі задзьмула свечку і закрыла вочы, чуе, як нехта ступае босымі нагамі. Бліжэй, бліжэй, і вось ложак прамяўся, быццам селі ля ног.
Ад жаху жанчына зажмурылася і затаіла дыханне. Раптам адчувае, быццам нехта кладзецца да яе за спіну і спрабуе зазірнуць у твар. Сэрца стукала, як звар'яцелае, салдатка хацела закрычаць, але не магла. Пасля пачула шэпт: “Да заўтра. Будзь гатовая…» Тут жа цяжар спаў, пасцеля прыняла ранейшую форму.
Да самай раніцы Крысціна не стульвала вочэй. Раніцай пабегла да ведзьмака. Паслухаў вядзьмак, пачухаў у патыліцы і пытаецца:
- Ты нічога не прыносіла ў хату? Ніхто не заходзіў?
- Не, - адказвае, - нічога такога.
- Значыць, нехта з хатніх. Дамавік, напэўна...
- Што ж мне рабіць?
- Ёсць адзін спосаб, - кіўнуў вядзьмак. – Калі не дапаможа, тады і не ведаю…
Выслухала салдатка, што рабіць, ды і пайшла дадому. Прыйшла. Развесіла вакол ложка пучкі травы, што вядзьмак даў, а ў падгалоўе - крыж, каб дамавік не мог наблізіцца.
Надышоў вечар. Скончыла яна з хатнімі справамі, лягла пачываць. Чуе, быццам у дзверы сабака скрэбаецца. "Адкуль тут быць сабаку?" - толькі падумала, як дзверы расчыніліся, нібы ад ветру. Уваходзіць сабака, вялікі, увесь чорны, толькі вочы гараць. І пайшоў проста на яе, стукаючы кіпцюрамі.
Стала Крысціне страшна, страшна да жудасцi, і хацела б падняцца, ды не можа ад страху. Толькі глядзіць і баіцца паварушыцца. А сабака ўсё бліжэй, бліжэй...
Раптам з-за печы выходзіць нехта, выглядам нібы стары. Махнуў рукой, сабака знік. Падышоў бліжэй і кажа:
- Не бойся, я не зраблю нічога дрэннага.
- А ты хто?
- Я-та? Дамавік.
Спалохалася салдатка, кінулася, было, хрысціцца, а ён стаіць, пасміхаецца. Пасля пытаецца:
- Ну што, супакоілася?
Глядзіць Крысціна, стары сціплы i погляд у яго добры.
- А навошта ты мне ногі лізаў і валасы кранаў? - пытаецца.
- Гэта вядзьмак быў, - адказаў дамавік. - Сабаку бачыла? Гэта ён сам і ёсць. Калі б я не выйшаў, стаў бы ён табой карыстацца, як жанчынай... І вось яшчэ што: ты траву яго спалі, злая яна, вядзьмарская. Ад яе сілы знікаюць і сон дрэнны.
Паднялася салдатка, сабрала траву і кінула ў печку. Успыхнула трава і запахла чымсьці дурманлівым. Але вось прагарэла злая трава, час зноў класціся. Стаіць Крысціна, не ведае, як быць.
- Ты кладзіся, - кіўнуў дзядок. - Я пасцярожу. Вось тут пасяджу, на лавачцы.
Сеў ён на лаўку, а салдатка лягла і закрыла вочы. Пасля успомніла:
- Ты, можа, есці хочаш?
- Не адмоўлюся.
- Зараз…
Хутка сабрала на стол: хлеб, капуста, што было пад рукой...
- Шмат не трэба, - усміхнуўся дзядок. - Кладзіся спаць, раніца вечара мудрагелісцей.
Лягла яна і хутка заснула. Раніцай глядзіць, посуд са стала прыбраны і памыты, у хаце падмецена.
Так і павялося з таго часу, стала салдатка пакідаць дамавіку ежу на стале. А ён у адказ за хатай глядзеў і сон яе ахоўваў. А вядзьмак больш да іх не прыходзіў: ні ў сне, ні наяве – баяўся, значыцца, дамавіка-та.


Рецензии