Ня будзи...

НЯ БУДЗІ ЛІХА,ПАКУЛЬ СЬПІЦЬ ЦІХА
У маім дамку ў Марылінай Горцы пульсуе той самы расейскі газ.Ня так і даўна ён,трубны,альбо,як яго звычайна называюць, п р ы р о д н ы,пульсуе ў нашым раймястэчку,- калі не памыляюся,  з 1986-га,г.зн.усяго нейкія 33 гадкі.Але каб ён пульсаваў бесперабойна,трэба ня толькі спраўна башляць крамлю,перыядычна падлізваючы,што з вялікім натхненьнем робіць тутэйшы пракуратар,але й з "гаргазам" дружыць прыватнаму спажыўцу.А я летась,закусіўшы цуглі гонару і заняўшыся высьвятленьнем адносінаў з уладай і рыжымі праваабаронцамі,не замовіў штогадовую праверку-прачыстку вентканалаў і газавага славацкага катла  "Пратэрм".Ачомаўся толькі нядаўна,але пазваніў не прыватнай канторы,а сунуўся ў той самы  гаргаз.Там мне лішні раз нагадалі,што цяпер я н ы  не займаюцца рамонтам і абслугоўваньнем катлоў,а толькі кантролем лічыльнікаў.Ну і запісала мяне шустрая канторшчыца на гэту самую праверку.А сёньня прыйшла пара зухаў і... адлучылі-ткі мяне ад гэтых прыродных дабротаў на падставе таго,што няма акту праверкі катла й каналаў за гэты год.Цяпер чакаю "пажарніка" Андрэйку,які павінен забегчы й скласьці  "акт",а потым цёзка Слаўка забяжыць і складзе  свой акт катлавой прачысткі.Такія вось дзялы з гэтым расейскім газам.Галоўнае - ня сунуцца самому па дапамогу да тых,чыя задача - кантроль і адбор  бабла.
----------------------------------------------
Даведка:наколькі мне вядома,штогадовае ТА насьценных газавых катлоў "иностранной" вытворчасьці праводзіць па Марылінай Горцы з колькасьцю 22 000 гараджан толькі адзін ІП.Калі яго майстры не спраўляюцца (а натуральна,што яны загружаны работай пастаянна,бо прыватныя домаўладаньні з замежнай газтэхнікай няўхільна павялічваюцца),то можна замовіць і сталічных газавікоў. Але ў любым разе цікава чыста тэарэтычна:што будзе рабіць Менскаблгаз і спажыўцы,калі ІП Грэбень спыніць свой бізнэс па абслугоўваньні  "иностранных"  катлоў?


Рецензии