Нав ны з нарвегии

НАВІНЫ З  НАРВЕГІІ

Сітуацыя з  "Сovid-19"
За апошнія суткі па краіне:
інфікаваных - 574;
шпіталізаваных - 173;
памёрлых - 309.
Усяго прайшлі  "хрышчэньне" кавідам 32 011.
Зводкі навінаў пачынаюцца з агляду пандэмічнай сітуацыі ў краіне.Міністэрства нутраных справаў Нарвегіі ўвяло забарону на публічныя сходы і сьвяткаваньні аж да пачатку Калядных сьвятаў(да 21-га сьнежня).Паліцыя Каралеўства ў выхадныя дні праводзіць рэйды і арыштоўвае ці проста разганяе рознага роду прыватныя зборы грамадзянаў на прыватных тэрыторыях.Літаральна ўчора  ў адным з гарадоў пад праліўным дажджом пратэставала група грамадзянаў,якія супраць абмежавальных мераў і называюць карантынныя захады  "дыктатурай".
Ідуць 5-я суткі майго асабістага карантыну.Выпіта 9 паўлітровых бутэлек крамнай вады,што пры цане 2 кроны за пустую паўлітровую пляшку эквівалентна 2-м еўра.
За 5 гадоў з часу майго апошняга побыту ў Нарвегіі інфляцыйны вірус памножыўся на два і стаў каштаваць 2 кроны  за парожнюю паўлітэрку.


Рецензии