Мае перамогi

МАЕ ПЕРАМОГІ
Учора 26-га, ДВАЦЦАЦЬ ШОСТАГА У ПЯТНІЦУ, калі знялі Хрыста з Крыжа, я перамог. Так. Некалькі невялікіх прамог, але для мяне — гэта вялікая Перамога. Парадуйцеся са мною разам. Мы змаглі, мы адолелі разам з Хрыстом. Вераніка казала не хваліся, маўляў, вораг не дрэмле… Але я не магу не пахваліца, не магу не падзяліцца сваёй радасцю, каб даць сілы тым, хто адчаяўся, хто не бачыць прасвета ў сваёй барацьбе. Верце, усё магчыма, Усё можам, калі з Госпадам.
Дык вось. Што адбылося ўчора дваццаць шостага ў пятніцу, калі Хрыста знялі з Крыжа, і калі ў гэты дзень і ў сераду усе сапраўдныя венікі пост трымаюць. ВЛАДАКА ЮРЫ СТАНІСЛАВАВІЧ, родам з Вілейкі, дзед пры сямі ўнуках, хоць і з майго году нараджэння (11 сакавіка 1961-га), але ўжо пры сямі ўнуках мне ўчора зубы новыя ўставіў. Смешна сказаць, але старыя зубы Пацешка ўхайдохала, згрызла і канцоў не знайшоў… Пацешка ведае, што робіць. Пацешкаю сам Бог рукавадзіць, ну, няхай ён сабачкай маёй “лапавадзіць” – сэнс ад гэтага не мяняецца.
А потым заехаў у Мінскі гарадскі суд і забраў рашэне ад 25 чысла ( дзе без мяне мяне судзілі) і вырак такі суддзя Хаткевіч адмняіў (скасаваў) рашэнне  ў “сто базавых” і адправіў зноў у Фрунзенскі, раённы суд  іншаму суддзі на дапрацоўку. Гэта маленькая Перамога. Жыве Беларусь! Будзе жыць вечна. За сябе трэба біцца да апошняга патронаю. Калі мы не можа  абараніць сябе, як мы зможам Беларусь абараніць?


Рецензии