Погребальные войска
Спадобіўся я нарэшце. Еду да сябра свайго. На могліцы. Год не быў.
Цяжка спаў уноч. Сніў свайго сябра. Нейкае сьцюдзенае мора. Шэрае. І неба шэрае, сьвінцовае. А мы, як на арэлях гойдаемса. Туды- сюды. У рыбалоўным траўлеры. Нейдзе ля Амерыкі.
Сябр глядзіць шчыра у мае вочы. Пасьміхацца. Ён не першы раз шторм жахлівы мацае.
- шо, вытрымаеш ці абсерашся? і пасьміхацца, сволач.
- не. Капут. Вжэ капут. Піздец. Німожу болей.
- аб бацьках думай. Аб жонцы. Дзетках.
- німа нікога ў мене.
- аб сьвятым Мікалаі думай.
- не веруюўчы я.
- а ты павер. Раз. І я разам з табою. Ну, маліся!
Брама разчыняецца.
Дождж. Могліцы. Неба ў дзірках. Лье.
Такса. Два рублі. Выходзіць чалавек з сутарэнняў. У вайсковай форме. Чаму, чаму яны ўсе ў вайсковай форме. На могліцах. І далакопы. І экскаватаршчыкі. Пахавальныя войскі Беларусі.
Я праехаў браму. Неба зузім рэшатам. Лье. І тут я разумею , шо не памятаю. Зусім. Дзе пахавалі майго сябра. Зусім. Еду. Наўспоперак, капліца. Сівы крыж неба трымае. Ледзь - ледзь.
Спыняюся.
І разумею. Німа тэлефона з сабою. Дзе гэалакацыя была забіта ў навігатара. І квадрат. Дзе магілка майго сябра.
Німа нічога. Млосна мне.
Праз дваццаць хвілін іду ў капліцу.
Вітаюся.
Кажу, трэба, нейкую службу, аб памерлых. Трэба. Маленькая царква-каплічка. Такі холад. Такі холад.
Цётка у капліцы спытала, каго памінаць будзем?
- Сергея.
- Аднаго? Мо шчэ каго?
Мой мозг пачаў выдаваць імя памерлых родзічаў, сваякоў, знаёмых.
Стоп. Я ўзяў свечкі. Пакуль ставіў і запальваў, Божачка назіраў за мною. Як я выйшаў з капліцы, не памятаю.
У руцэ маленькі абраз Сьвятога Мікалая. І словы цеткі-служкі. Ты малітву пачытай, і знойдзеш свойго Сяргея.
Я абярнуўся, на капліцу. А там надпіс. Каплiца у гонар Прападобнага Сергія Раданескага.
Жагнуўся я , і крочыў да самахода.
65 гектараў. Плошча могліцаў.
Я знаўшоў свайго сябра. Божанька і сьвяты Мікалай мне тры гадзіны далі. Я вымак, як цуцык. Дождж не спыняўся. Я блукаў паміж магілкак. Красоўкі мае і ногі набрунялі вадою.
Нейдзе я пабачыў памятнік. Майго сябра дзяцінства. 22 гады ён пражыў. Двадцать два.
І ўсё. Так здарылася. Мне казалі, загінуў Юлік. А я не верыў. Думаў, ён недзе ў сваім Ізраілі жыве. І добра яму.
А тут - интернациональный долг.
Бляць, Юлічак, сябр , мой. Што ж не так. Нашыя мроі. Карта была ў мяне, у дзяцінстве. Мэтро . Нью Йорк. 1964 год.
Мы з табой, як у гульню ў фішкі гулялі. Наступная станцыя...
Я падышоў.
Да магілкі майго сябра. Сярожы.
Я знайшоў. Фатаграфія выгарала. Амаль.
Сьвежыя кветкі.
Я мокры . Дождж лье.
Нехта паклаў мне руку на патыліцу:
Мы не памерлі, Косця,
шторм скончыўся.
Усё будзе добра.
Свидетельство о публикации №221112800127