Кошт папулiзму

А эта  провластная агитация на БТ каналах ещё во второй половине 90-х была мерзкой.
Но длилось подобное не постоянно, а периодами.  вот, в 2020/21 такое зноўку спатрэбілася.
Але вось возьмем такую рэч як папулізм. Палітык інтуітыўна адчувае, чаго прагне натоўп, ці, як мовіцца, электарат. І падыгрывае яму. У рэшце, ён атрымоўвае падтрымку і падзяку. Але, калі ідзеш на падставе ў негатыўных схільнасцяў натоўпу, кшталту ляноты, нянавісці, неахайнасці - дрэнна можа стаць усім бакам.
Напрыклад, рэфэрэндум - ці хочаце вы зрабіць рускую мову дзяржаўнай у Беларусі аднолькава з беларускай? Тут ужо ў самой фармуліроўцы дэмагагічная хітрасць, бо мовы - розныя, і таму не роўныя. Руская мова - мова людзей, якія жывуць на расейскай зямлі, на усход ад Беларусі - гэта па-першае. Па-другое, гэта мова міжнацыянальнага стасавання ў СССР. Магчыма, у некаторых сферах дзейнасці працягваць выкарыстоўваць у тым ліку рускую мову было б зручна
-машынабудаванне, вышэйшая матэматыка і т.п. - там яна традыцыйная з часоў СССР і раптоўна не пераскочыш. Але вырашэнне рэферэндуму паспрыяла ляноце і пагардліваму стаўленню некаторых грамадзян да ўласнай мовы і культуры.
Многія расейцы лічаць беларускі варыянт рускай мовы літаратурным, фармалізаваным і не вельмі жывым і раюць больш карыстацца жыхарам Беларусі ўласнай мовай.
І наўвогуле, наконт рэфэрэндумаў. Чаму б тады не правесьці рэфэрэндум сярод насельніцтва аб адмене ўсіх падаткаў? Ці каб некаторыя прадукты ў магазынах былі бясплатныя, напрыклад, спачатку хлеб, некаторыя цыгарэты і піва? Ці рэфэрэндум сярод вучняў, каб у школах не было аніякіх экзаменаў і ў астатніх навучальных установах таксама? Карацей, рэфэрэндумы халявы. Але так чамусьці не робяць. А калі робяць, дык вельмі выбарча. Што наводзіць на пэўныя разважанні і мае негатыўныя наступствы ў выглядзе разбурэння правінцыі і інш.


Рецензии