Метель в поледний день ноября

  Сення, 30 лістапада,да нас у госці завітала зіма.(Як жа мне падабаецца гэта   слова -  завітала!)Раніцай мяне пабудзіла мяцеліца.У пакоі цёмна. Чамусці не толькі ўставаць з ложка не хочацца, а нават і вочы расплюшчваць.Неўзабаве зразумела: гэта мяцеліца сваімі сумотнымі спевамі перанёсла мяне ў далёкае дзяцінства...
  Зіма. Мы сядзім на цёплай печы: дзед, бабуля і я.Невялічкае полымя газавай лямпы нешта "малюе" на сцяне. У вёсцы зноў адключылі электрычнасць.Дзед лузае пазаногцямі гарбузікі і я з вялікай асалодай адпраўляю іх у свой рот. Дзед іх чамусці ніколі не спрабуе. А ў коміне злосна завывае вецер. Пэўна хоча нас напалохаць: а вось вам і зіма, а вось вам і мяцеліца, а вось вам і маразы! Нейкі час сядзім моўчкі. А потым на гэтыя завыванні няспешна кладзецца бабулін голас:яна чамусці ў непагадзь заўсёды пачынае ўспамінае пра вайну.Слухаю уважліва, зусім забыўшыся пра смачныя гарбузікі. Гэтыя ўспаміны прасочваюцца ў нейкія асаблівыя клетачкі маёй дзіцячай душы, каб застацца там назаўсёды...
  Пара ўставаць.За вокнамі гуляе мяцеліца: прыцярушвае ранішні змрок снегам, нажаль невялічкім...
  Чаму ўсё так згадалася. 28 лістапада 2021года  - 50год,як дзядулі няма з намі.Тымі далёкімі днямі таксама гуляла мяцеліца.
 


Рецензии