Прымак бел

У вялікім каменным доме, падобным на панскі палац, жылі ў Нясвіжы купец з жонкай і дачкой. І клікалі яго дачку Станіславай. Калі прыйшоў час ісці замуж, выбрала сабе Станіслава простага хлопца, і колькі купец з купчыхай яе ні ўгаворвалі, яна ні ў якую. Сама буйная, сытая, кроў з малаком. А Лявон, здаецца, і сімпатычны, толькі худы і росту невялікага. І такі паслухмяны, што хоць вяроўкі ві. А ёй толькі гэтага і трэба.
Сталі сустракацца. На раку сходзяць, па лузе пагуляюць, а пасля Лявон Станіславу да дома адводзіць. І прыдумала яна, каб пасля кожнай сустрэчы ён ёй руку цалаваў. Да весніц праводзіць, руку пацалуе, і тады адпускае яго. І без гэтага ніяк.
А то аднойчы села на лавачку каля брамы і кажа:
- Пацалуй мне ножкі. - І боцік наском уверх прыўздымае.
- Навошта табе?
Жадаю, адказвае, і ўсё. І так прычапілася, чуць нічога не хацела, пакуль не пацалаваў.
Увогуле, недзе праз паўгода вырашыла купецкая дачка, што можна і замуж ісці. Сказала Лявону, але з адной умовай: жыць будуць з яе бацькамі. Палац, маўляў, вялікі, месца на ўсіх хопіць. Не тое, што ў яго. А Лявон і рады гэтаму: у ягоную хатку не тое што жонку, казу няма куды паставіць. На тым і вырашылі.
Заслалі сватоў. Згулялі вяселле. У сядзібе бацькоў нявесты, вядома. З музыкамі, гасцямі, сяброўкамі нявесты і бацькамі жаніха.
Адсвяткавалі, сталі разыходзіцца, тут адна багатая госця вазьмі і спытай у купчыхі:
- Нашто вам такі зяць, ды яшчэ ў прымы? Справы купецкай не ведае, сам худы, маленькі, чысты певень...
- Пабачым яшчэ, - адказвала купчыха. - У добрай гаспадыні і певень нясецца.
І гучна паклікала Лявона:
- Хадзі, зяцёк, сюды! Праводзь гасцей, дапамажы апрануцца…
Так і прастаяў ён увесь вечар, падаючы вопратку, пакуль госці не разышліся. Толькі з бацькамі выйшаў развітацца.
…Пасля сняданку паклікаў купец Лявона да сябе і сказаў:
- Бачу, справа купецкая табе невядома, і ты мне пакуль ня патрэбен. Пажыві ў доме, будзеш памочнікам жонцы маёй па гаспадарцы. Слухай яе, як родную маці, і ўсё, што загадвае, выконвай. А там, глядзіш, і купецкай справе спатрэбішся.
Купец пайшоў, а купчыха дала заданне тут прыбраць, там пераставіць, там вокны памыць. Што ж, вала клічуць у госці не мёд піць, а ваду вазіць, узяўся прымак працаваць. А купчыха хадзіла следам і глядзела. Ды прыгаворвала:
- У такую хату цябе ўзялі, на ўсё гатовае… Ды ты за гэта павінен жонцы сваёй ножкі мыць і ваду піць…
І так да самага вечара.
Увечары паклікала купчыха Лявона на кухню, сказала ўзяць самую вялікую міску і напоўніць цёплай вадой. Паклікала Станіславу. Пасля кажа:
- Ты ведаеш, як трэба дзякаваць жонцы. Прыступай...
Горкі прымацкі хлеб, ды рабіць няма чаго. Апусціўся Лявон на калені, зняў з жонкі боцікі і пачаў мыць яе ножкі цёплай вадой. Памыў, выцер ручніком, хацеў падняцца, а купчыха не пускае.
- Пачакай, - кажа, - мае ножкі таксама памый.
І села на месца Станіславы.
Што ж, праўду старыя кажуць, вала вяжуць вяроўкамі, а чалавека словам. Зноў апусціўся на калені прымак, вымыў купчыхе ножкі, выцер ручніком. Сядзіць, галаву ад сораму падняць не смее, а купчыха і кажа:
- Ну, чаго чакаеш? Памятаеш, што раніцай было сказана: выконваць маю волю? Пі давай!..
Сабраўся ён з сіламі, зачэрпнуў вады з міскі, а купчыха раптам:
- Пастой…
Зноў паклікала Станіславу. Тая зайшла. Лявон усё яшчэ стаяў на каленях перад міскай з вадой. Купчыха лёгенька штурхнула яго ножкай у плячо.
- Пі.
Уздыхнуў Лявон, зачэрпнуў вады далонькай і выпіў.
- Яшчэ, - паўтарыла купчыха.
Выпіў яшчэ.
- Малайчына... Пі, прывыкай. Заўтра сам будзеш пра гэта прасіць...
Назаўтра ўсё паўтарылася. Лявон працаваў, а купчыха і Станіслава загадвалі яму тое адно, тое другое.
- Гэтак заўсёды, - ківала купчыха, - дзе шмат гаспадынь, там прымак працуе. Ніхто проста так карміць ня будзе.
Надышоў вечар. Купчыха зноў за сваё:
- Ты ведаеш, дзе стаіць міска. Нясі цёплую ваду і чакай нас.
Пайшоў рыхтаваць міску з вадой, паклаў ручнікі. Прыйшлі купчыха з дачкой, селі на лаўку.
- Прыступай…
Вымыў Лявон ножкі купчыхе, вымыў Станіславе. Сядзіць, чакае, што купчыха скажа. А яна і кажа:
- Вось праўду кажуць, не чакай падзякі ад прыблуднага сабакі. Прасі давай!
- Можна выпіць вады з-пад вашых ножак? – прамармытаў Лявон, стоячы на каленях.
- Пі, - кіўнула купчыха.
Ён зачэрпнуў далонькай і выпіў.
- Смачна табе? Кажы дзякуй!..
- Дзякую, - выціснуў ён і пачырванеў.
- А ведаеш, - сказала Станіслава, - хачу, каб ты лізаў мне пяткі. Прама зараз.
- І мне, - дадала купчыха. – Ліжы!..
І ножкі яму працягнулі. Падумаў Лявон, падумаў, а што рабіць? Нездарма кажуць, ціхага ды паслухмянага і куры задзяўбуць. Уздыхнуў і стаў лізаць. Спачатку жонцы, пасля купчыхе. Лізаў, пакуль ім не надакучыла.
…Невядома, колькі б працягвалася дзеля прымака такое жыццё, ды спатрэбіўся купцу чалавек у абоз. Успомнілі пра Лявона. Адарвалі ад баб, а ён і рады: лепш ужо ў абозе хадзіць, чым з раніцы да вечара выконваць загады купчыхі і яе дачкі. Так і пайшоў ён з таго часу па купецкай справе. Ды толькі ніколі не забываўся пра тое, які на смак прымацкі хлеб.
Памёр стары купец, памерла купчыха, ужо і дзеці пайшлі, ды толькі Станіслава не-не, ды і нагадае Лявону пра тое, дзе ягонае месца: то ножкі загадвае ёй памыць, то пяткі вылізаць.


Рецензии