Радашковiчы, старэ мястэчка
Надвячорак. Сонца схавалася нейдзе ўдалечы, за сядзібай Янкі Купалы.
Сунуся ў краму мясцовую , набыць што. На тутэйшых паглядзець.
А пакуль качуся па вуліцы Тарашкевіча. Так. Без імя.
Але на мове. Разам на перекрыжванні новая шыльда . Улица Максима Горького.
Стары касьцел адлюстроўваецца ў шэрых шыбах Беларускераміка , як нейкі цудоўны прывід чысьціні і надзеі.
Паркую самахода ля сьметніка. Бо німа дзе. У краме, "Капеечка", невялікі натоўп.
Субота.
Самую вялікую плошчу у краме займаюць алкагольныя вырабы. Віны з усіх куткоў сьвету. Што мацнейшае - свае. Саракаградуснае. Моцнае. Бліскучыя этыкеткі рэжуць вока.
Ля паліц з вінамі стаіць дзядзька. У палітоне. Такі, мясцовы інтэлегент з прыканцы пяцідзесятых.
- Ванда!- мяккім голасам ён звяртаецца да ўшчэнт хударлявай кабеты, - Ванда!
Тая, якая ёсць Вандай, не варухнулася. Ванда разглядае пачкі з кавай.
Рагавыя акуляры і фетравы капялюшык з ружай Валуа і каракулевае футра прымусіла меня прачухаць вочы. Дзе гэта я ?
- Ванда!
Пан падыйшоў да свае пані,
- паглядзі, Прасека. Лёгкае, італійскае віно. Я сфатаграфаваў. Паслаў Тадэку, у Вроцлоў, кажэ - бярыце, і кошт невялікі.
Ванда падціснула вусны.
- гэта ўсё хімія. У іх там усё хімія і ГМА.
Вазьмі нашае. Савецкае. Брут. Дзьве пляшкі.
Я выходжу з крамы. На вуліцы на кукішках сядзяць ўдзьвох маладыя хлапцы з ўзбецкай крамы абутку і вопраткі. Таннай. Зараз у кожным райцэнтры такая крама ёсць. Хлопцы паляць, рагочуць, паціху чапляюцца да прадыходзячых дзевак.
Тутака, каля ўваходу, нейкі хлопец, на добрым падпітку, корміць аблезлага ката.
Гладзіць рудога па галаве. Еш, падла,рэж. Курвы, бляць, - мурмоча сабе пад носа. Шэсцьдзесят капеек пакет. Ніякая курва не пакорміць. Кот ад такого шчасця валіцца на бок. Гаўно людцы, бурчыць хлопец.Гаўно людцы...
Сядаю ў самахода. Ля сьметніка хлопцы пьюць з гарла.
Чую праз адчыненае акенца: хулі ён тут стаў, бляць, ня выпіць ні пассаць.
Насуперак сметніка- Центр Культуры и отдыха.
Сьвецяцца вокны. За вокнамі - дзеткі.
Янка Купала таксама тут. Ягоны бюст. Наўогул , у нас краіна бюстаў.
Янка Купала глядзіць на гору. На захад.
Выраз ягоны такі: а каб вас ўсіх пранцы тут з'елі.
Навігатар паказвае, да сталіцы трыдцаць сем кіламетраў.
Якая сумная лічба.
Свидетельство о публикации №221120401845