Камяни, коцики, машынки

Камяні,коцікі,машынкі...
1)
Пра наш беларускі(ліцьвінскі) валун-камень  магу пісаць доўга і многа... Зрэшты,як і пра лес,поле і ваду.Але тут скажу коратка:у гэтым годзе я не пасьпеў даць ім рады на сваёй сядзібе ў Цагельні.Рыў-рыў,а яны не канчаюцца - растуць сабе,як грыбы.Ты іх зьбіраеш,здаецца ўжо ўсе выкапаў,зьнёс,крушню  зь іх цэлую склаў, а яны ізноў з зямлі паказваюцца...
 Люблю свае валуны,бо,устаючы на іх босымі нагамі,бяручы ў рукі,закладаючы ў падмуроўку свайго Дому,адчуваю  Паэзію Вечнасьці...
2)
Я ня толькі жорсткі, але і сэнтыментальны.Гэтых дзьвюх рэчаў ува мне замяшана прыкладна пароўну,паводле няпісанага закону  "залатога сячэньня".Прыкладна як у Хведара Карамазава,якому даў жыцьцё  наш Дастаеўскі. Дык вось, калі ўва мне перамагае sentiment, я іншым разам пішу нядрэнныя лірычныя вершы,цалую ручкі і раблю іншыя прыемнасьці самым розным жанчынам, а здараецца,што апускаюся ўвогуле да нехарактэрных мне ў штодзённасьці крокаў і дзеяньняў:не-не,ды і падам капейчыну якому  немаёмнаму бедалагу на вуліцы;графамана,бывае,выслухаю і не скажу яму ў вочы,што лепш бы ён не пісаў,а навучыўся  рукамі нешта добра рабіць;і ўжо зусім рэдка я сягаю вышыняў міласэрнасьці і замест каб сьмертным боем пакараць крыўдзіцеля свайго, пакідаю яго сам-на-сам,каб і далей існаваў і назіраў нікчэмнасць свайго існаваньня...
У канцы жніўня сёлета я быў  надзвычай sentiment - вяртаючыся на ровары з Цагельні ў Горку,заўважыў у іржышчы  скошанай камунальнікамі травы ўздоўж дарогі маленькі чорненькі камячок,які лыпаў нядаўна расплюшчанымі вочкамі і жаласна кя/аўкаў(адсюль прозьвішча  "Каўка").Я спыніўся,узяў кляшчавага і паклаў у заплечнік,лагічна разважаючы,што два пасынкі школьнага ўзросту ня будуць супраць новага члена сям'і.
Потым усім сямейным кланам мы паілі кацяня  малаком з піпеткі,павыбіралі зь ягонага малога цельца з дзесятак кляшчоў;потым я - о Матка мая Прырода - пайшоў на рыначак,набыў сьпецыяльнага шампуню ад блох для катоў і сабак, і зрабіў яму  душ-абмываньне.
Воляй сваёю назваў я яго Міронам,і цяпер ён такі во,напалову чорненькі,а напалову сіва-серабрысты,акурат як гаспадар ягоны,што аднойчы паддаўся сэнтыментальнаму парыву і захаваў каціную душу для жыцьця.
3)
Ну а пра машынку што пісаць -  жалязячка 2012-га году выпуску,шкода-фабія чэскай зборкі,каб набыць якую,мне прыйшлося аддаць бежанецкаму лагеру ў запалярнай Нарвегіі ўсе два гады жыцьця.
А так што спрытная,сьціпла-густоўная,з турбанадборам,як той казаў, бярэ з месца,расход бензыны памяркоўны - мая машынка.Так што мне цяпер канечне правы кіроўцы атрымліваць трэба...


Рецензии