11. Зялёны дзённик

11. ЗЯЛЁНЫ ДЗЁННIК
***
Ой-да цэркаўка, ды на пагорачку
Зіхаціць залатымі крыжамі,
Ой нацерпішся ліха горачка,
Абіраем мы долечку самі.
Ой-да…
---
Калі аднойчы страцім сорам,
То зненавідзім і святло.
---
Я хацеў заспяваць на таёмных акордах душы
Чыстым голасам песню сумлення,
Толькі вы папрасілі, не трэба - - варушыць
Раны

14 чэрвеня 1998 года.
Учора раніцай устаў і ўзяўся прыбіваць карніз і струны для занавесак.
Жонка: “Калі не ўмееш, лепш зусім не бараўся б. Пазваў бы спецыялістаў і зрабілі б”.
— Добра. Наступныя карнізы няхай прыбівае спецыяліст.
Кінуў работу. Пачала псіхаваць і гразіцца. К вечару адносіны сапсаваліся зусім. Лёг спаць з Міколкам. У сне прасіў Бога, каб ён падказаў мне, што рабіць?
Сніцца, сустракаю Чайку і гавару, што мы з Веранікай разводзімся, а яна ўзяла і зняла з маёй рукі абручальны пярсцёнак.
Я кажу, слава Госпаду!
Потым пачалі плясціся нейкія разведчыкі, кдб і г.д.
Учора, калі Вераніка сказала, што даўно збіраецца пазваніць Лагуцёнку, ды ўсё жалее мяне, сказаў:
— Хопіць! Усё! У панядзелак панясу заяву на развод.
Значыць, заўтра трэба сапраўды рашаць, далей так працягвацца не павінна. Балота засмоктвае глыбей і глыбей. Мне трэба жыць аднаму, так будзе лепш для ўсіх. Сыны вырастуць — зразумеюць.
---
Званы ў царкве ніколі не бываюць,
Людзей жа ў храм заўжды склікаюць.
***
На зямлі пяць мільярдаў двухногіх,
Ты ўсяго толькі з іх адзін,
Калі ўбачыў сваю дарогу,
То на ногі пяці не глядзі.
Пяць памножыць на два — будзе дзесяць,
Кожны торыць дарогу сваю.
Што табе? Хай усіх хоць за яйца павесяць,
Абы ты ўсіх круціў на фую.
---
Мне прысніўся камбат капітан Квардакоў,
З залатымі эмблемамі ў сініх пятліцах…
///
Мужчына, жанчына… — а ёсць ячшэ чыны Ангельскія.
;;;;;;
Мужчына, жанчына — гэта ўсё чыны чалавечыя… А ёсць яшчэ чыны Ангельскія, якія — сутнасць пры чына для нас, таму што ходзяць пры чыне пад Перша прычынай — Вечнай  Сутнасцю, Богам.
(чарнавік верша:
Время – врёт мя!
Ведь я  иной пред Господом стою.
И стою все сокровища времен
Больших и малых перемен,
Настоянных на кровище великой.
               
                Пред Божьим Ликом
Стою нагой, как Ной после потопа.
Не думайте: потоп – потом!
Струиться времени поток
               
                Сквозь нас,
В сердцах проходят времена,
Сменяя наши имена, и каждый час
Меняет Сущность высшую на лжесуть!
               
                Не обессудь!
Но в вечности секунды не секут,
Не мнут минут упругие пружины,
И минет всё, когда на Божий суд
Грядут иные племена.
               
              И сгинет всё!
Когда на Божий Суд
Грядут иные времена.

1998 г.
7 верасня.
Чым вышэй узлятаеш у неба,
Больш вялікай здаецца зямля.
23.09.98г.
Ляцяць на Захад клінам жураўлі,
А на Усхрд — варонья зграя.
Палае сонца на краю зямлі
І ўрэшце рэшт датла згарае.
Дзень прамінулы, што ў душу прынёс?
Ноч, што надыходзе, ці пакажа?
(далей пайшоў чарнавік апавядання “Пятро, грузі жыта!” і чарнавік верша “Сувязь часоў”
Я манускрыпт стары гартаю,
Трывожу пыл вякоў.
Нібыта штосьці ўспамінаю,
Ды забываю зноў.
Вяшчаюць вешчыя пісьмёны
Без голасу… без часу… без імёнаў:
“Няма нічога новага пад сонцам!
Усё, што ёсць, было і будзе –
Калісьці ў вечнасці бясконцай
Даўно ўжо зведалі ўсе людзі”.
Находзіць стома. Кнігу закрываю,
Заплюшчыў вочы – бачу сон:
Я манускрыпт стары гартаю,
І ў сне раптоўна ўспамінаю:
Даўным-даўно, праз тоўшчу часу
Быў гэткі ж дзень, і я сядзеў,
І ў кнігу зморана глядзеў –
І вось стаміўся, вочы закрываю,
І сніцца мне пад вечны скрып:
Стары чытаю манускрыпт,
І ў гэты ж час, як я старонкамі гартаю,
Маю душу з цікавасцю чытае
Той, нехта Трэці,
Што мне святлом у сэрца свеціць,
Ці чалавек?… Ці Бог? Ці… сам сябе я?
Мо я і ёсць той самы першы,
Што манускрыпт стары складае,
І праз вякі яго ж чытае,
І той, хто сёння піша вершы?
І манускрыпт стары гартае,
Трывожыць пыл вякоў…
Нібыта штосьці ўспамінае…
Ды забывае зноў.
26.11.98 г.


Рецензии