Першы снег
Ледзьве-ледзьве прыкрыў ён палі.
Падбяліў крыху цёмную далеч
Белы ветразь на чорнай зямлі.
Візітоўка зімы наравістай,
Хутка з'явіцца, пэўна, сама.
Гаспадыняй палёў ганарыстай,
Ёй саперніка ў свеце няма.
Пабудуе масты на ўсіх рэках,
Дапаможа ёй бацька-мароз.
Не такая зіма недарэка,
Каб не выканаць хутка пагроз.
Не, яна ўладарыць бліскуча,
Пустаслоўе — не рыса зімы.
Накідае снег купай рашуча.
Дык чаму ж гэтак рады ёй мы?
Свидетельство о публикации №221120700606
Такие яркие слова как "ўладарыць" - как же они греют мою душу (дед подростком с семьёй переселился из долины Лучосы в Красноярские края)!!
Евгений Пимонович 12.12.2021 23:28 Заявить о нарушении
Асабліва спадабалася тое, што Вы ўспомнілі беларускую Лучосу. З такой назвай ёсць рэчка і нават возера ў Віцебскай вобласці. Дарэчы, я была на Лучосе...
З удзячнасцю ды шанаваннем!
Татьяна Цыркунова 13.12.2021 16:42 Заявить о нарушении
Евгений Пимонович 13.12.2021 16:55 Заявить о нарушении