12. Зялёны дзённiк

12. Зялёны дзённік.
---
Руководить – за руку водить, до умопомрачения заводить.
----
Подласць ціхай сапаю.
***
І паклічу Вешчую Птушку Гамаюн,
Ты служыла Велсу, Калядзе і Крышню,
Праспявала рускаму роду Кнігу Вед
 ***
Канец тысячагоддзя.
Пытанні, быццам кобры,
Раптоўна паўстаюць перад жыццём:
“Быць мне ці не?” –
Ці мой нашчадак пракляне
Мяне,
Што збажына ў дзядоў радзіла добра,
Ды выслаў продак шлях не пожняй –
А асцём атрутных джалаў…
Пакуль не позна,
Пара ісці і разграбці сваёй бязглуздзіцы завалы,
Каб, не дай Бог, ніколі
Не бегаў басанож апошнім
Па сонечнай зямлі
Сынок майго Андрэя ці Міколы.
1998 г.
///
На мяжы стагоддзяў, як на строме часу,
Паглядзець у вочы вечнасці сівой,
Зноў пара прыходзіць, дык збярэмся разам,
Пагаворым шчыра з роднай даўніной.

Сядзем шчыльна колам, нібыта на Вечы:
Прашчур і сучаснік, і нашчадак юны будучых вякоў,
Раскладзём агнішча з думак пракавечных –
Загарацца сэрцы Праўдаю адвечнай –
Полымем саўецца
Дух наш чалавечы сувяззю часоў.
8.12.98г.
***
Подласць ціхай сапаю джгане, як скарпіён.
------
ІЛЖЭПРАРОКАМ
Прад суроваю Тайнай Жыцця
Замаўчыце, свяшчэнныя кнігі!
На імклівых прарывах быцця,
Вы – не больш кайданоў і вярыгаў.
О! Прарокі крутых перамен!
Ці не ў наймітах вы у кашчавае смерці?
Пакідайце ж надзею ўзамен,
Так, як парастак зерне, перад тым як памерці.
Зерне спелае зноў расцвітае
Новым коласам. Новыя песні
Юным голасам жыцці спяваюць,
Ды “прарокі” – жывому папрокі,
Не ведаюць сонца, любові не знаюць,
А чакаюць, што самі ўваскрэснуць.
05.99г.


Рецензии