Узяу за шчэлепы

Узяў за шчэлепы
Канкрэтна дэман узяў маіх суседзяў за шчэлепы, ужо і рожкі, і капытцы паказваюцца. А пачалося ўся з іконы Божай Маці Пекарскай, падобная ікона вісіць у мяне ў спальні над дзвярыма, якую я ўзяў ад бабулі Марусі, маці майго бацькі. Я крыху ўжо пісаў пра гэта ў фесбуку раней. А цяпер больш падрабязней.
Мае суседзі, хто яны? Мікола і Святлана Яцевічы. Калі толькі засялілся ў кватэры, мы неяк як бы і спрабавалі сябраваць, хадзілі адзін да аднаго ў госці, запрашалі на дні нараджэння, але праз гадоў сем раптам Вераніка заўважыла, што прыйдзеш да іх са сваёй гарэлкай, а ў іх нават і закускі няма, прыходзіцца сваю нясці, а запросіш пасля гасцей іх на дзень нараджэння, дык яны вып’юць  нашу гарэлку, а пад канец яшчэ і нахамяць нам, і абганяць, і абгаўняюць. Адным словам гадоў дваццаць мы з суседзямі, — здароў-прывет, і ніякіх агульных спраў і пасядзелак. Мікола доўгі час быў дэканам бібліятэчнага факультэта ва Ўніверсітэце Культуры, цяпер проста чытае лекцыі. Святлана некалі займался танцамі, потым некаторы час была нават Загадчыкам Цэнтральнага раёна аддзела культуры, а цяпер дырэктарам музея “Дом Ваньковічаў”. Ад першага шлюба ў яе засталася дачка Оля, а ў Колі сын, які рэдка прыязджае,  а разам нажылі яшчэ аднаго агульнага сына Васіля, якога я з дзяцінства навучыў здароўкацца з суседзямі. Цяпер Васіль рэдка заязджае да бацькоў, жыве асобна, а Вольга, наколькі ведаю, увогуле хаваецца ў Аўстраліі. Раней доўгі час жыла ў Іспаніі, прывезла адтуль метыса, вельмі шустрага і падобнага да Пушкіна, Чыквуза Чабуэза, — такое ў яго імя і прозвішча. Гадоў колькі пажыла ў Мінску і зноў пусцілася ў бяга. Наколькі ведаю, нешта з наркотыкамі завязана…
А цяпер пра сам канфлікт. Як дэман можа браць за шчэлепы чалавечыя душы і круціць імі, як яму ўздумаецца, а то і праз калена перагінаць, што людзі зусім страчваюць адчуванне рэальнасці і розум.
Паўтаруся. У нядзелю ішлі з Веранікай ва Ўрублеўскі, і ў нашым пад’ездзе ўбачыў на сметніцы выстаўлены вобраз Божай Маці Пекарскай, такая пад шклом, у рамачцы… Відавочна, што доўгі час знаходзілася ў вёсцы, магчыма, бацькі падарылі дзецям, але вось дзеці чамусьці выкінулі на сметнік. Кажу Верніцы: “Калі будзем вяртацца і будзе стаяць тут, забяру сабе”, — Вераніка адрузу пачала пярэчыць і пратэставаць:
— Навошта табе браць на сябе чужыя грахі?
— Ну, не пакідаць жа мне Божую Маці на сметніцы?
Вяртаемся. Стаіць на тым жа месцы. Забіраю дахаты. У панядзелак памыў, пафарбаваў рамачку ружовай фарбай, закруціў самарэзы, вяровачку пачапіў… Узяў перфаратар і намерыўся прасвярліць у сцяне дзірку. Але з інструментам робіцца штосьці неверагоднае, уключаю — працуе, падымаю вышэй галавы, каб прасвярліць дзірку, — адключаецца. І так некалькі разоў. Ужо хацеў званіць Тадэушу, каб разабрацца, што за цуды выкідвае яго інструмент? Выскачыла з кватэры Святлана: “Што ты збіраешся рабіць на нашай агульнай тэрыторыі?”.
— Вось ікону прыстрою… А Коля дома? — пытаюся ў яе, бо хацеў прадэманстраваць, што за неверагоднасць чворыцца з перфаратарам.
— Не, няма…
Але калі мой перфаратар мерна загрукаў і я пачаў свярліць адтуліну, яна зноў выскачыла з кватэры: “Ты можаш цішэй? Коля анлайн лекцыю праводзіць!” — сказала так, быццам Коля адлятае з Ілонам Маскам на Марс.
Хацеў пажартаваць, як жа ён анлайн лекцыю праводзіць, калі яго няма дома, але прамаўчаў. Адтуліну прасвярліць добрым перфаратарам хвілінная справа, адгрукатаў, забіў драўляную пробку, закруціў самарэз, прымераў як будзе вісець вобраз Багародзіцы. Ніжні край звісае ніжэй узроўня праёма. Не прыгожа. Прыкруціў дзве металічныя планачкі знізу, як бы падпёр яе, і цяпер ікона стала пад вуглом 35 градусаў да прахода, самае тое, што  і трэба. Наступным днём Вераніка заходзіць з нашым старэйшым сынам Міколам, ён яе з работы забраў, вырашыў нас праведаць, — сутыкнулася ў праходзе са Святланай, якая адразу накінулася на Вераніку:
— Уберіте этую ікону, я её боюсь! — яна нарадзілася ў Расеі і беларускай мовай так і не авалодала.
— Тае бяды, — здзівілася Вераніка, паціснуўшы плячыма, — перахрысціся і не будеш баяцца.
Наступным днём Святлана ловіць мяне каля пад’езда: “Анатоль, што ты за ікону на праходзе павесіў. Здымі яе, бо я баюся яе”.
— Здравствуйе, не і падумаю. Дык Бога і трэба баяцца, — адказаў я, — што ты думала, ні Бога не баяцца, ні людзей не саромецца?
Відавочна, што яна засталася незадаволенаю, бо яшчэ нешта гаварыла ўслед, але мяне за павадок пацягнула Пацешка і, не даслухаўшы, рушыў на прагулку.
А праз дзень знайшоў каля чырвонага “афганскага” дома карціну Валерыя Песіна “Галубы”. Доўга круціў яе, — усё ж такі твор мастацтва, хоць і прабіта палатно ў адным месцы, і памер завялікі, але забраў з сабою. Вырашыў павесіць у тым жа агульным прадбанніку. Дастаў перфаратар, свярлю… Выскоквае сусед Мікола: “Што ты зноў робіш? Ты ў мяне спытаўся, што зноў нешта сверліш?”
— А ты ў мяне пытаўся, калі вешаў карціну Рыгора?
Ён пачаў гразіць міліцыяй, абяцаць, што абавязкова напіша заяву, што ў мяне грошай шмат, што зноў буду плаціць штрафы. Дастаў мабільнік і пачаў фоткаць маю карціну і тое, што я свярлю дзірку.
— Што хочаш, тое і рабі. Ты заўсёды быў стукачом, ім і застаўся, — адказаў я на яго выпады, бо спрачацца і штосьці даказваць яму, — не хацелася.
Закруціў самарэзы і павесіў карціну, дарэчы на сцяну, якая прымыкае да маёй кватэры. Праз колькі гадзін, выходзячы з Пацешкай гуляць, ледзь адчыніў дзверы, бо карціна была знятая і прыстаўленая да маіх дзвярэй. Спакойна павесіў яе на месца і пайшоў гуляць з сабачкай. Так паўтаралася некалькі разоў, ён здымаў карціну і прыстаўляў да маіх дзвярэй. Праз нейкі час заўважыў, што ён зняў карціну Рагора, якую некалі павесіў на сваю сцену і забраў у кватэру, каб я не мог папракнуць яго болей, а потым прыбраў на сваёй палавіне дошкі, якія стаялі ў кутку, і схаваў веласіпед, які ўвесь час замінаў, бо залазіў на маю палавіну, якую я калісьці гадоў колькі таму, размераўшы рулеткай, акрэсліў чырвоным алоўкам. А потым прыбраў сваё люстэрка, якое некалі ён даў мне і я павесіў яго на свой шкафчык. Сёння на сваёй палавіне я разабраў скрынку, якую калісьці збіў з дошак і ў якой схаваў два баваўняныя адзіялы і кавалак паралона… Такім чынам Божая Маці Перакская, як бы ачысціла прастору перад сабою. Прыбраў скрыню, падмёў, усё вымыў… Любата. І калі быў ужо ў кавтэры, Пацешка пачала пагаўкваць, яна заўсёды гаўкае, калі чуе, што ў прадбаннік нехта заходзіць, — ахоўвае наш дом і папярэджвае, што побач чужыя. Гэта пачалося пасля таго, як да мяне з  пагромам уламіўся Губазік. Адчыняю дзверы: Святлана зняла карціну і толькі што паставіла яе каля сцяны.
— Вы што зусім ужо афігелі? Я думаў, толькі Коля хернёю займаецца, а яшчэ і ты, аказываецца.
— Здымай ікону!!! — запатрабавала яна, бо сама здыму.
— Я табе здыму! Толькі паспрабуй, дзесяць дзён не пройдзе, здохнеце, як сабакі.
Адым словам, вось такія разборкі цяпер у мяне з суседзямі. Хочацца іншы раз спытацца, вам заплацілі, ці проста вельмі папрасілі і вы бясплатна працуеце на органы?


Рецензии