13. Зялёны дзённiк

13. ЗЯЛЁНЫ ДЗЁННIK
Капітан Кусто на судне Каліпсо
………………………….Апакаліпсіс.
Атлантыда — незагойная рана на целе зямлі.
Адысея дваццатага веку.
-----
Як толькі пакінуў нас Бус Белаяр,
Шмат месяцаў сеча вялікай йшла.
Сто разоў адраджалася Русь,
Сто разоў была зноўку разбітай
Ад халоднай Поўначы.
2\.
Услаўляем Дажбога!
5\. Любіце запавет Айца Арыя.
І вось Сварог, які ёсць сам Твораца, сказаў Арыю: “Створаны вы з праху зямнога, і будуць пра вас гаварыць, што вы — сыны Творцы, і станеце вы як сыны Творцы, і будзеце быццам дзеці Мае, і Дажбог бузе Айцом вашым. І Яго вы павінны слухацца, і скажа Ён вам, што мець вам, і што вам рабіць, і як гаварыць, і як трэбы тварыць. І будзеце вы вялікім народам, і ўвесь свет пераможаце, і растопчаце іншыя народы, якія выцягваюць сілу сваю з каменняў, цуды ствараюць — павозкі без коней, і робяць розныя цуды…
***
Воран ворану вока не выдзяўбе,
Чалавек чалавеку ж бывае
І два выбівае.
(Чарнавік верша “Інтэрмедыя жыцця і песні, Віктару Роўдзе)
24 лістапада 1999 года.
Магчыма, што розныя мовы, асабліва роднасныя, працуюць у розных пластах перацякаючага быцця шматузроўневай іерархіі. Родная мова ў сэрцы, роднасная — у галаве.
ЯЎГЕНУ ХВАЛЕЮ
Час працякае праз нас
Журботна-плакутнымі вершамі,
Калі ж ён наступіць Наш Час?
Дай Бог, каб у дваццаць першым.
--
Карызна — кары знанія!
------
Прыходзяць у новым аблачэнні
Чамусьці ісціны старыя.
ВЫБЛІСК
Справядлівасць вострая, як восць!
Што мне вашы каламутныя хімеры,
Златахрамаў замусоленыя веры,
Калі ў сэрцы праўда Роду ёсць?

Калі ў сэрцы Праўда Роду ёсць,
У такім гарачым, што мужнее год ад году:
Справядлівасць – гойстрая, як восць,
Як маланкаю абрушыць і наскрозь праб’е любыя перашкоды! 25.02.99г.
---
26.02.99г.
Ганаду Чарказяну
У свеце тлуму і абсурду
Стаіць за праўду народ курдаў,
І ў гэтай спрве без прымусу
Вас падтрымаюць беларусы.
***
ВЯРТАННЕ
Пяць доўгіх год, «Плакун-трава»,
Ты на плаву мяне трымала.
Пяць доўгіх год ішла вайна…
За што? За «Велеса начало»,
Ці за выток майго Вялеса,
Што дзесь зуброў ганяе ў лесе
Ля сцен журботнай Белавежы,
Дзе дрэмле продкавы Лясун,
Дзе вы — панастаўлялі межы,
Адгарадзілі неба ад зямлі,
Дзе спіць славянская Ясунь!

Пяць доўгіх год у снах прарочых
Я іншы бачыў Лад і Свет —
І вось цяпер адкрыліся мне вочы,
Я наступіў на вечны след,
І ўяве ісціну нясу:
На суд! Ясунь!
На Суд!!
Вайна вайной! Але паэтаў
Цяжараць рабства ланцугі,
Калі не я прамоўлю гэта,
То скажа вам паэт другі:
“Стань, чалавеча, ў поўны рост!
Арыец ты, і ўнук Дажбога!
Стань славянін, ці Белы Росс —
Адзін! Не спадзявайся ні на кога!
Бо гэтак распладзілі погань,
Жывога месца не знайсці:
Як нашым дзецям пасля нас расці?
Як Сонцу ў вочы паглядзець,
Калі прыступіць Маці-Смерць?
Як легчы ў родную калыску
Зямлі гаротнае, калі
Ліхія набрыдзі нас зблізку,
Здалёк — навекі праклялі?!”.
Стань, Чалавек, у поўны рост!
Ўдыхні свабоду вольна ў грудзі!
Хай ты адзін, але наўкрост
Абудзяцца жывыя людзі.
Ёсць над табой Нябесны Род,
Што неба красіць купаросам —
І за табой падымецца Народ:
На бой!
Няхай галодны ён і босы,
Ён — за Табой:
На бой! На бой!!
Пачуе песню Зорных Нот,
Сальецца ў дружным шматгалоссі —
І вас пад гімны Гамаюна
Аб’явяцца вакол мільёны.
(26 лютага 1999 года, пятніца).

https://www.youtube.com/watch?v=kxTPPUCA3sc


Рецензии