Хто жыве пад ложкам бел

Яцэк ляжаў і глядзеў у пустату. Здавалася, як толькі ён заплюшчыць вочы, з-пад ложка з'яўляецца нешта страшнае, нейкая цёмная постаць, што стаіць і моўчкі глядзіць на яго.
Некалькі разоў ён уставаў і зазіраў пад ложак, адзін раз нават паклікаў маму. Разам запалілі лучыну і пасвяцілі ў цемру. Там нікога не было, хаця Яцэк і адчуваў нечую прысутнасць. Але варта было легчы і закрыць вочы, як страхі вярталіся.
Ён амаль засынаў, як раптам убачыў ў куце нібы маленькую дзяўчынку, што нешта прагна ела. Заўважыла, што ён не спіць, і спытала: "Помніш мяне?"
У жаху Яцэк прачнуўся і расплюшчыў вочы. У пакоі было цёмна. Нагам было цяжка, нібы там нешта ляжала. Хлопчык хацеў павярнуць галаву і не мог. Хацеў паклікаць, але крык замёр у грудзях.
Яцэк прыўзняў галаву і ўбачыў тую дзяўчынку, якая сядзела на яго нагах і не зводзіла з яго вачэй. Раптам закрычала пранізліва, скокнула на грудзі і стала душыць хлопчыка. У паніцы Яцэк расплюшчыў вочы і прачнуўся.


Рецензии