Пасля гулянцы бел

Аднойчы ў суседкі была гулянка. Хлопцы, дзяўчаты ў прыгожых адзеннях, і нават музыка. Пілі, елі, весяліліся, танчылі да ўпаду. Апамяталіся ўжо запоўнач. Па адным, па двое пачалі разыходзіцца.
Кірыла прыйшоў дадому падпіўшы. Пашукаў, ці не засталося чаго-небудзь, каб дадаць, нічога не знайшоў і лёг спаць.
Не спалася. Круціўся з боку на бок, пачаў ужо засынаць, як раптам пачуў нейкі шум за вокнамі. Нібы кліча хто па імені. Як ні лянота было, падняўся і выглянуў на двор. Нікога. Толькі быццам нейкі цень мільгануў і знік.
Паглядзеў яшчэ, махнуў рукой і лёг. Няма там нікога, і быць не можа. Відаць, здалося сп'яну. Толькі закрыў вочы, чуе, грукнулі ўваходныя дзверы. Глядзіць, быццам цёмная постаць ідзе па пакоі. Убачыла, што Кірыла глядзіць, кінулася за печ і знікла.
Ён хацеў падняцца і ня мог. Ня галаву павярнуць, ня крыкнуць, ня перахрысціцца.
Нейкi час проста ляжаў без руху ў прысутнасці цёмнай, варожай сілы, нібы сама смерць прыйшла за ім. Ляжаў і ўслухоўваўся ў цемру, у той жах, што цярпліва чакаў, калі настане час. А пасля Кірыла выразна пачуў тое, чаго ён так моцна баяўся: нехта ішоў да яго праз пакой. Крокі набліжаліся...


Рецензии