Без ворагау...

Без ворагаў на свеце не пражыць,
Калі ты хоць на нешта здатны.
Я ворагам умею даражыць,
Ён для мяне ўзор выдатны.

Ашчэрыцца, нібы сапраўдны воўк,
Прагледзець гэта немагчыма.
Адвернешся, а ён зубамі: шчоўк!
Ніколі не прапусціць міма.

Панадзіцца падбегчы, пакусаць,
Паклёп узвесці хутка, спрытна.
Бялізну ў гразі каб прапаласкаць,
З усмешкай злоснаю, яхіднай.

Ды мне зласлівец, як мінулы снег.
Навошта мне аб ім журыцца?
Яго турботы выклікаюць смех,
Пляткар дарэмна мітусіцца.

Без ворагаў на свеце не пражыць.
Яны паплечнікі ўдачы.
Я ворагам умею даражыць.
Ёсць вораг? Пэўна, нешта значу...


Рецензии
Магчыма...
Шчырае дзякуй Вам!

Игорь Лебедевъ   19.12.2021 10:59     Заявить о нарушении
Гэта я павінна выказаць Вам шчырую ўдзячнасць за ўвагу ды водгук, Ігар!
Добрага дня! З павагай!

Татьяна Цыркунова   19.12.2021 14:28   Заявить о нарушении
Ну, але.. Прабачце, калi ласка...

Игорь Лебедевъ   19.12.2021 18:13   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.