Сабаки беллиту

х         х         х
Калі я  пісаў свой раман  "Цана Еўропы,альбо Гісторыі Вільмана", то,само сабой,думаў у тым ліку і пра Der Untergang des Abendlandes Шпенглера.Ня толькі  ўласна філосафу,але й пісьменьніку ганарова й пачэсна думаць пра аднаго зь вядучых нямецкіх мысьляроў 20 ст.,працуючы над уласнымі тэкстамі...Пра што думаў і каго меў на ўвазе мой  контрагент АБ,называючы свой чарговы тэкст "Сабакамі Еўропы",ён прызнаецца сам у наступных інтэрв'ю,але мне асабіста інтуіцыя падказвае,што гэтым разам вядомы ў нашых інтэлектуальных колах АЛЮЗІЯНІСТ ужыў алюзію з сабачкамі  менавіта да майго раману,насычанага мастацкімі дэталямі і метафарамі РЭАЛЬНАГА  жыцьця еўрапейскага кантынету пачатку трэцяга тысячагоддзя...
Акцэнтаваўшы сябе разбуральнікам і марадзёрам нацыянальнага пантэону ў першых жа сваіх паэтычна-празаічных тэкстах,контрагент АБ ня здраджвае сабе і ў чарговым сваім тэксьце - увага! - аж на 900 старонак.Пра гэта сьведчыць першы ж сказ з рэкламнага ўрыўку-анонсу,дзе ягоны герой прызнаецца:"Хто б ведаў, як мне надакучыла ваша беларуская мова. І хто б ведаў, зь якой асалодай я пішу гэта. Надакучыла. Надакучыла".І ўжо не істотна,што далей ідзе нейкае завуаляванае retraite (фр. -адступленьне,адыход) героя, і ён прызнаецца у нелюбові яшчэ і да ангельскай і рускай... Галоўнае паводле закону НЛП - сказ першы і першая дэклярацыя нелюбові,якая западае чытачу  ў падсьвядомасць найглыбей і наймацней.
Кожны новы тэкст нашага контрагента - гэта праходка бульдозера па далікатнай ніве беларускага кантэксту, якую хто толькі не стараецца спляжыць і пераараць,спрабуючы пасеяць іншае - ня нашае - зерне чужых і бясплодных ідэяў...
Контрагент  АБ,зьлёгку падвучыўшы белмову,прадбачліва і своечасова прасьлізнуў у дзьверы белліту і,атрымаўшы гарантыі ад куратараў-грантадаўцаў,з імпэтам неафіта ўзяўся гнеціць тое, з чаго ўласна і вырашыў зарабляць на жыцьцё.Зразумела,на жыцьцё бязьбеднае.Пакуль адны ягоныя калегі спрабуюць выжыць,складаючы тамы рускамоўнай папсы,другія кідаюцца ў п'янства,а трэція ў палітыку,атрымліваючы дубінкамі ад мянтоў на вуліцах і няўежную пайку ў турмах,наш антыгерой фастрыгуе белмоўныя тэксты,у якіх літаральна зачышчае і першых,і другіх,і трэціх...


Рецензии